Наґамакі (па-японску: 長巻 — «доўгая абгортка») — японская халодная зброя, што складаецца з дравянае дзяржальні зь вялікім вастрыём. Была папулярная ў XII—XIV стагодзьдзях[1]. Была падобная на соўню, наґінату або ґлефу, але адрозьнівалася тым, што даўжыня дзяржальні і вастрыя былі прыкладна роўныя, што дазваляе яе клясыфікаваць, як меч. Гэтаю зброяю наносіліся, пераважна, сякучыя ўдары, але яна магла ўжывацца і ў якасьці дзіды. Выкарыстоўвалася ў пяхоце. Наґамакі варта трымаць дзьвума рукамі, прычым падчас бою становішча рук не зьмяняецца. Правая рука разьмешчаная бліжэй да вастрыя. У барацьбе з кавалерыяю ўдары часта наносіліся па нагах каней[2].
Гэтая зброя ўжывалася ў пэрыяды Камакура (1192—1333), Намбоку-цё (1334—1392) і ў пэрыяд Мураматы (1392—1573) дасягнула найбольшае распаўсюджанасьці. Таксама яго выкарыстоўваў Ода Набунага [3].
Наґамакі — зброя, што выраблялася ў розных маштабах. Звычайна поўная даўжыня складала 180—210 см, вастрыё — да 90—120 см. Лязо мелася толькі з аднаго баку клінка. Дзяржальня наґамакі апрацоўвалася шнурамі ў перахрышчанай манэры, накшталт дзяржальні катаны[4]. У наґамакі дастаткова вялікі рычаг, гэта дазваляе вельмі зручна працаваць з гэтаю зброяю, у паядынку можна трымаць суперніка на неабходнай адлегласьці. У баю супернік хутчэй стамляецца пры намерах дастаць уладальніка гэтае зброі[5].
Нагамакі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў