Надзвычайнае становішча — прававое становішча, якое ўводзіцца ў сувязі з выключнымі абставінамі і дазваляе выкарыстаньне захадаў абароны ад пагрозы і падтрыманьня грамадзкага парадку. Можа ўводзіцца ў выглядзе стану аблогі і ваеннага становішча. Магчымасьць увядзеньня звычайна прадугледжваецца канстытуцыяй[1]. Прадугледжвае ўскладаньне на грамадзянаў і юрыдычныя асобы дадатковых абавязкаў. Уводзіцца ў выпадку стыхійнага бедзтва, тэхналягічнага здарэньня, узброенага сутыкненьня і грамадзкага беспарадку[2].
24 чэрвеня 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 117-З «Аб надзвычайным становішчы». Паводле 1-га артыкула Закону, надзвычайнае становішча азначае часовы прававы парадак дзейнасьці ўстановаў і службовых асобаў, што дапускае прыпыненьне правоў і свабодаў асобаў і ўстановаў і ўскладаньне дадатковых абавязкаў на іх. Паводле 3-га артыкула, падставай для яго ўвядзеньня служыць:
У выпадку бедзтва падставай бывае тэхнагеннае здарэньне і прыроднае (стыхійнае) бедзтва, у тым ліку экалягічнае: эпідэмія і эпізаотыя. Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўказам прэзыдэнта Беларусі з унясеньнем яго ў 3-дзённы тэрмін на зацьвярджэньне Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Указ страчвае сілу, калі Савет Рэспублікі зацьвярджае яго меншасьцю галасоў ад свайго поўнага складу. Паводле 9-га артыкула, «Тэрмін дзеяньня надзвычайнага становішча, якое ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ня можа перавышаць 30 содняў, а ўводзімага ў яе асобных мясцовасьцях, - 60 содняў». Для падаўжэньня яго тэрміну дзеяньня патрабуецца новы ўказ прэзыдэнта[3].
Паводле 11-га артыкула Закона 2002 г. «Аб надзвычайным становішчы», указ прэзыдэнта Беларусі можа прадугледжваць у якасьці захадаў:
Пры бедзтве таксама могуць прадугледжвацца:
Пры гвалце могуць прадугледзіць:
Паводле 14-га артыкула, на час надзвычайнага становішча адкладаюцца выбары і рэфэрэндум. 14-м артыкулам таксама дапускаецца скасаваньне з боку прэзыдэнта Беларусі заканадаўства установаў дзяржаўнага кіраваньня. Для забясьпячэньня парадку надзвычайнага становішча выкарыстоўваюць сілы і сродкі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўнутраныя войскі, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. Таксама могуць прыцягнуць Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь і памежныя войскі Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь. Паводле 24-га артыкула, прыцягнутым да выратавальнай працы грамадзянам выплочваецца заробак. Урад Беларусі пакрывае пацярпелым грамадзянам маёмасную шкоду і дае жытло[3]
У СССР надзвычайнае становішча абвяшчалі падчас міжэтнічных хваляваньняў у Азэрбайджанскай (Карабаская вайна), Армянскай і Ўзбэцкай ССР[1].