Надзя Лежэ | |
Імя пры нараджэньні | Надзея-Ванда Пятроўна Хадасевіч-Лежэ |
---|---|
Дата нараджэньня | 4 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 лістапада 1982[1][2][3] (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства[5] |
Жанры | малярства, графіка[d], скульптура і мазаіка[d] |
Узнагароды | |
Надзе́я (Надзея-Ва́нда) Пятро́ўна Хадасе́віч-Лежэ́, Надзя Лежэ (па-француску: Nadia Khodossievitch-Léger; лістапад 1902 або 1904, в.Асецішча Барысаўскага павету Менскай губэрні[6], цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці — 7 лістапада 1982, Грас, Францыя) — француская мастачка беларускага паходжаньня.
Нарадзілася ў вёсцы Асецішча Віцебскай губэрні, паводле іншых зьвестак у вёсцы Мажанка Менскай губэрні.
Напачатку 1920-х гадоў навучалася ва Ўладзіслава Страмінскага ў Смаленску, магчыма і ў Казімера Малевіча у Віцебску. У 1923 годзе на запрашэньне Страмінскага прыехала ў Варшаву, навучалася ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Выйшла замуж за мастака Станіслава Грабоўскага. У 1924 годзе разам з мужам пераехала ў Парыж.
Навучалася ў Акадэміі Сучаснага мастацтва (Académie Moderne), якую заснавалі Фэрнан Лежэ і Амадэ Азанфан. Ад 1926 году выстаўляла свае творы на выставах авангарднага мастацтва. У 1927—1928 гадах удзельнічала ў выданьні француска-польскага часопісу «L’Art Contemporain — Sztuka Współczesna», дзе спалучалася паэзія і мастацтва.
У 1932 годзе разьвялася з Грабоўскім і ў 1952 выйшла замуж за Фэрнана Лежэ.
Напрыканцы 1940-х гадоў яны пераехалі на жыхарства ў Жыў-сюр-Івэт каля Парыжа, дзе ўтрымоўвалі салён для мастакоў і паэтаў. Пасьля сьмерці Фэрнана Лежэ ў 1955 годзе ў асноўным займалася прапагандаваньнем ягонай творчасьці.
Памерла ў Парыжы.