Надзя Каманэчы | |
Надзя Каманэчы на Алімпіядзе 1976 року | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Надзя Алена Каманэчы Nadia Comăneci |
Нарадзілася | 12 лістапада 1961 (63 гады) Анэшці, Сацыялістычная рэспубліка Румынія[1] |
Грамадзянства | Сацыялістычная рэспубліка Румынія |
Рост | 163 см[1] |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | спартовая гімнастыка |
Прафэсійная кар’ера | да 7 траўня 1984 |
Цяперашнія трэнэры | Бэла Караі Марта Караі |
Узнагароды і мэдалі |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Манрэаль-1976 | мнагабор’е |
Золата | Манрэаль-1976 | брусы |
Золата | Манрэаль-1976 | бервяно |
Золата | Масква-1980 | бервяно |
Золата | Масква-1980 | вольныя |
Срэбра | Манрэаль-1976 | каманда |
Срэбра | Масква-1980 | каманда |
Срэбра | Масква-1980 | мнагабор’е |
Бронза | Манрэаль-1976 | вольныя |
Чэмпіянаты сьвету | ||
Золата | Страсбург-1978 | бервяно |
Золата | Форт-Ўорт-1979 | каманда |
Срэбра | Страсбург-1978 | каманда |
Срэбра | Страсбург-1978 | апорны скачок |
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Золата | Шыен-1975 | мнагабор’е |
Золата | Шыен-1975 | брусы |
Золата | Шыен-1975 | бервяно |
Золата | Шыен-1975 | апорны скачок |
Золата | Прага-1977 | мнагабор’е |
Золата | Прага-1977 | брусы |
Золата | Капэнгаген-1979 | мнагабор’е |
Золата | Капэнгаген-1979 | апорны скачок |
Золата | Капэнгаген-1979 | вольныя |
Срэбра | Шыен-1975 | вольныя |
Срэбра | Прага-1977 | апорны скачок |
Бронза | Капэнгаген-1979 | бервяно |
Кубкі сьвету | ||
Золата | Токіё-1979 | апорны скачок |
Золата | Токіё-1979 | вольныя |
Срэбра | Токіё-1979 | бервяно |
Летнія Ўнівэрсыяды | ||
Золата | Бухарэст-1981 | каманда |
Золата | Бухарэст-1981 | мнагабор’е |
Золата | Бухарэст-1981 | брусы |
Золата | Бухарэст-1981 | апорны скачок |
Золата | Бухарэст-1981 | вольныя |
Надзя Алена Каманэчы Конэр (па-румынску: Nadia Elena Comăneci Conner, ˈ [ˈnadi.a koməˈnetʃʲ] ; нар. 12 лістапада 1961, Анэшці, Сацыялістычная рэспубліка Румынія) — румынская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка. Першая гімнастка, якая атрымала за выступ найвышэйшую адзнаку — 10 балаў[2]. Уладальніца дзевяці мэдалёў Алімпіядаў і чатырох мэдалёў чэмпіянатаў сьвету.
Была старэйшай у сям’і Д‘ёрдзя і Штэфаніі Каманэчы, мае брата Адрыяна[3]. У 1970-я сям‘я распалася, бацька пераехаў у Бухарэст[4]. Дзяцей выхоўвалі ў праваслаўнай царкве[5]. Надзя пачала займацца гімнастыкай зь дзіцячага садка, у 6-гадовым веку пайшла ў экспэрымэнтальную школу Бэлы Караі.
Удзельнічаць у спаборніцтвах пачала з 1970 року і ў 9-гадовым веку стала наймаладзейшай пераможцай чэмпіянату краіны. У 1971 року ўпершыню выступіла на міжнародным спаборніцтве супраць зборнай Югаславіі, дзе заваявала першы тытул у мнагабор’і і дапамагла камандзе атрымаць золата. У 1973 року, у 11-гадовым веку, заваявала золата ў мнагабор’і, апорным скачку і брусах на Моладзевым турніры „Сяброўства“[6][7].
У 1975 року Надзя Каманэчы ўпершыню дабілася ашаламляльнага посьпеху на міжнароднай арэне. На чэмпіянаце Эўропы ў нарвэскім Шыене яна стала чэмпіёнкай ва ўсіх дысцыплінах, акрамя вольнай праграмы, у якой стала другой. Ужо тады абазначылася ейнае процістаяньне з славутай савецкай гімнасткай Нэлі Кім, якое працягнецца наступныя пяць гадоў[6].
У сакавіку 1976 року на кубку ў „Мэдысан Сквэр Гардэне“ (Нью-Ёрк, ЗША) Надзя Каманэчы за свае выступы у апорным скачку і вольныя практыкаваньнях атрымала найвышэйшыя адзнакі 10 балаў, што азначае бездакорнае выкананьне[8]. 18 ліпеня таго ж року на Алімпіядзе ў Манрэалі ўпершыню ў гісторыі атрымала 10 балаў за выступ на брусох[9][10][11]. Кампанія „Omega“, афіцыйная вытворца таблё для Алімпійскіх гульняў, не разьлічвала, што гімнасты ўвогуле могуць атрымаць такую адзнаку, і не запраграмавала свае прадукты на вывад лічбы 10[12]. Таму судзьдзі, каб паказаць вынік Надзі Каманэчы, вывелі на таблё „1.00“[13][11]. Пасьля гэтага выступу Каманэчы зарабіла ў Манрэалі яшчэ шэсьць „дзясятак“, заваяваўшы залатыя мэдалі ў індывідуальным мнагабор’і, на бервяне і брусах, а таксама бронзавы мэдаль у вольных практыкаваньнях ды срэбра ў камандным заліку[14]. Ейная галоўная суперніца Нэлі Кім пасьля яе таксама паказала абсалютны вынік у выступе ў апорным скачку[15].
Каманэчы стала першай румынскай гімнасткай, якая перамагла ў алімпійскім мнагабор’і. А ейны рэкорд як наймаладзейшай алімпійскай чэмпіёнкі ў мнагабор’і непераўзыходны, паколькі з тае пары на Алімпіядах больш ня маюць права выступаць гімнасткі, маладзейшыя за 16 гадоў (у 1976 року да ўдзелу дапускаліся гімнасткі ад 14-гадовага веку)[16].
За 1976 рок Надзя Каманэчы была прызнаная Замежнай спартоўкай году паводле вэрсіі Бі-Бі-Сі[17] і спартоўкай году паводле вэрсіі Associated Press[18]. У Румыніі за свой посьпех атрымала залаты мэдаль „Серп і молат“[19] і званьне Гераіні сацыялістычнай працы. За часам Нікалае Чаўшэску яна была наймаладзейшай румынкай, уганараванай такой узнагародай[20].
У 1977 року Каманэчы пацьвердзіла сваё эўрапейскае чэмпіёнства ў мнагабор’і. Пасьля чэмпіянату Фэдэрацыя гімнастыкі Румыніі перадала Надзю ад ейных сталых трэнэраў Бэлы і Марты Караі ў бухарэсцкую спартовую школу. Надзя Каманэчы не прыняла замену трэнэра і нават учыніла спробу самагубства[20][21][22]. На чэмпіянаце сьвету 1978 року ў Страсбургу яна выступала ня ў форме, упала з брусоў і фінішавала чацьвертай пасьля трох савецкіх гімнастак, аднак заваявала залаты мэдаль на бервяне і срэбны — у апорным скачку[12].
Пасьля гэтага чэмпіянату атрымала дазвол вярнуцца ў школу сужэнцаў Караі[23]. У 1979 року заваявала трэці запар эўрапейскі чэмпіёнскі тытул у мнагабор’і, упершыню ў гісторыі гімнастыкі дабіўшыся падобнага посьпеху. На чэмпіянаце сьвету ў Форт-Ўорце таго ж року дапамагла камандзе Румыніі заваяваць залатыя мэдалі.
На Алімпіядзе-1980 у Маскве (СССР) Надзя Каманэчы заваявала залатыя мэдалі на бервяне і ў вольных практыкаваньнях ды срэбныя мэдалі ў камандным заліку і ў мнагабор’і. Ейны трэнэр Бэла Караі спрабаваў аспрэчыць вынікі, бо на ягоную думку, судзьдзі „засудзілі“ Надзю. Аднак ягоны пратэст, які трапіў у трансьляцыю, толькі пагоршыў да яго стаўленьне з боку румынскай улады[24].
У 1981 року Румынская фэдэрацыя гімнастыкі зладзіла паездку гімнастычнай каманды ў ЗША пад назвай „Надзя-81“. Паездка адбывалася супольна з амэрыканскай камандай, і тады Надзя Каманэчы зьвярнула ўвагу на Барта Конэра, свайго будучага мужа. У гэтай паездцы Надзіны трэнэры Бэла і Марта Караі вырашылі застацца ў ЗША і прапаноўвалі ўцёкі таксама і сваёй выхаванцы, аднак тады Надзя Каманэчы вырашыла вярнуцца ў Румынію. Аднак на радзіме за ёй пачалося сачэньне як за патэнцыйнай уцякачкай; выезд за мяжу быў забаронены.
У 1984 року ўлады выпусьцілі гімнастку на Алімпійскія гульні ў Лос-Анджэлесе, аднак яна ўдзельнічала не як спартоўка, а прадстаўніца румынскай дэлегацыі. Там яна пабачыла новую пратэжэ сваіх колішніх трэнэраў, Мэры Лу Рэтан. За ёй бесьперапынна сачылі, і сустрэцца ўласна з трэнэрамі гімнастка не змагла[25].
Надалей румынскія ўлады забаранялі Надзі выезд, за выняткам некалькіх паездак у Маскву і на Кубу. Няздольная ўдзельнічаць у спаборніцтвах, у 1984 року Каманэчы завяршыла кар’еру. Афіцыйную цырымонію, зладжанай з гэтай нагоды ў Бухарэсьце, наведаў старшыня Міжнароднага Алімпійскага камітэту[13]. Скончыўшы Бухарэсцкі політэхнічны ўнівэрсытэт, атрымала магчымасьць працаваць трэнэркай[26].
Уночы 27 лістапада 1989 року, за некалькі тыдняў да рэвалюцыі, Каманэчы з групай іншых румынаў праз Вугоршчыну і Аўстрыю зьбегла ў ЗША[20][14][27].
У 1991 року пераехала ў Аклагому дапамагчы Барту Конэру ў гімнастычнай школе. Праз чатыры гады яны заручыліся[28]. Вясельле адбылося ў 1996 року ў Бухарэсьце; у незалежнай Румыніі яе віталі як нацыянальную гераіню. Трансьляцыя шлюбу вялася па нацыянальнай тэлевізіі, цырымонія ладзілася ў колішнім прэзыдэнцкім палацы[14][29].
У 2001 року Надзя Каманэчы атрымала грамадзянства ЗША, застаўшыся і з румынскім грамадзнствам[30]. У 2006 у сужэнцаў нарадзіўся сын Дылан[31][32].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |