Найвышэйшая ліга 2024 году — 33-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Латвіі, які праходзіў з 8 сакавіка па 9 лістапада 2024 году. Чэмпіёнам стала «Рыская футбольная школа», якая тым самым здабыла свой трэці тытул у найвышэйшым дывізіёне.
У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх дзевяць былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а «Гробіня» прасунулася зь Першай лігі, замяніўшы «Супэр-Нову».
М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Рыская футбольная школа | 36 | 29 | 3 | 4 | 103 | 25 | +78 | 90 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Рыга | 36 | 27 | 6 | 3 | 99 | 23 | +76 | 87 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
3 | Аўда | 36 | 18 | 6 | 12 | 63 | 34 | +29 | 60 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
4 | Валміера | 36 | 19 | 7 | 10 | 75 | 39 | +36 | 55[b] | |
5 | Дзьвінск | 36 | 11 | 9 | 16 | 43 | 60 | −17 | 42 | |
6 | Ліепая | 36 | 10 | 9 | 17 | 37 | 56 | −19 | 39 | |
7 | Мэта | 36 | 10 | 6 | 20 | 34 | 76 | −42 | 36 | |
8 | Тукумс-2000 | 36 | 9 | 8 | 19 | 38 | 81 | −43 | 35 | |
9 | Гробіня | 36 | 8 | 5 | 23 | 34 | 78 | −44 | 29 | Пераходныя матчы |
10 | Елгава | 36 | 6 | 7 | 23 | 28 | 82 | −54 | 25 | Паніжэньне ў Першую лігу |
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Гробіняй», якая заняла дзявятае месца ў Найвышэйшай лізе, і «Албэртсам», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыла «Гробіня», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
20 лістапада 2024 14:00 |
Гробіня | 2:3 | Албэртс | Даўгава, Ліепая Судзьдзя: Васілійс Мардаценка |
---|---|---|---|---|
Здаігі, 15’ Галата, 20’ |
Справаздача | Індранс, 16’ Зэгэлэ, 40’ Андэрсанс, 42’ | ||
Матч у адказ
23 лістапада 2024 13:00 |
Албэртс | 0:2 | Гробіня | Стадыён РТУ, Рыга Судзьдзя: Аляксандрс Голубеўс |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Гаўчыс, 35’, 41’ | |||