Найпрыгажэйшы малачай | |
Брысбэнскі батанічны сад (Аўстралія, 2012 год) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Падцарства | Зялёныя расьліны |
Група | Судзінкавыя расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Падкляса | Разіды |
Атрад | Мальпігіякветныя |
Сямейства | Малачайныя |
Род | Багаткі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Euphorbia pulcherrima Ёган Клёч | |
Найпрыгажэ́йшы малача́й (Пуансэтыя) — від хмызьнякоў сямейства малачайных.
У прыродзе расьце ў Мэксыцы. З ХІХ стагодзьдзя атрымаў пашырэньне ў якасьці хатняй расьліны на Каляды. Лісьце зьмяшчае белы сок. Мае мянушку «калядная зорка». Ярка-ружовыя прыкветкі месьцяцца на версе атожылкаў і трымаюцца некалькі тыдняў. У прыродных умовах прыкветкі ярка-чырвоныя. За час шматгадовага адбору вывелі таксама жоўтыя, пэрсікавыя, крэмавыя і плямістыя прыкветкі. Кветкі — дробныя і жоўта-зеленаватыя. У даўніну ацтэкі выкарыстоўвалі прыкветкі ў якасьці фабравальніка для касмэтыкі і тканіны, а белы сок — для лекаваньня ад ліхаманкі. Яны называлі расьліну «куэтлаксохітл». Для захаваньня лісьця і прыкветкаў патрабуе шмат сонца і пастаяннай тэмпэратуры ад +20 градусаў Цэльсія, а таксама вільготнага грунту і адсутнасьці скразьнякоў[1].
У 1828 годзе 1-ы амбасадар ЗША ў Мэксыцы Джоэл Пойнсэт упершыню ўбачыў найпрыгажэйшы малачай, некалькі ўзораў якога адправіў у свае аранжарэі ў Грынвіле (штат Паўднёвая Караліна). Амбасадар Пойнсэт разаслаў вырашчаныя расьліны ў батанічныя сады. У 1830-я гады найпрыгажэйшы малачай сталі вырошчваць на продаж пад назвай пуансэтыя ў гонар амбасадара, які прывёз расьліну ў ЗША з Мэксыкі. Пазьней звычай упрыгожваць малачаем дом на Каляды пашырыўся з Амэрыкі на Эўропу[1].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |