Наплечныя шчыткі (па-ангельску: Ailette) — прастакутныя шчыткі, падобныя на пагоны, пакрытыя геральдыкай і вырабленыя па той жа самай тэхналёгіі, што і сапраўдныя драўляныя шчыты. Выкарыстоўваліся у Заходняй і Цэнтральнай Эўропе ў XIII стагодзьдзі і ў пачатку XIV стагодзьдзя ў якасьці наплечнікаў і геральдычных упрыгожваньняў.