Насэр Шадлі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 жніўня 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вэстэрлё | |
Нумар | 89 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 2010—2013 2013—2016 2016—2018 2018—2020 2019—2020 2020—2023 2022—2023 2023— |
АГОВВ Апэльдорн Твэнтэ Тотэнгэм Готспур Ўэст Бромўіч Альбіён Манака → Андэрлехт (арэнда) Істанбул Башакшэхір → Вэстэрлё (арэнда) Вэстэрлё |
91 (28) 84 (25) 88 (15) 36 (6) 16 (0) 17 (8) 47 (5) 27 (6) 18 (0) |
Зборныя | ||
2011— | Бэльгія | 66 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Насэ́р Шадлі́ (па-француску: Nacer Chadli; нарадзіўся 2 жніўня 1989 году) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Вэстэрлё» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі. У большасьці гульняў выступаў на левым флянгу[3]. Мае падвойнае грамадзянства, што дазволіла яму выступіць за зборную Марока 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі[4]. У ліпені 2013 году перайшоў зь нідэрляндзкага клюбу «Твэнтэ» ў «Тотэнгэм» (сума трансфэру 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў). У складзе «Тотэнгэму» правёў 119 гульняў, у якіх забіў 25 галоў. У жніўні 2016 годзе перайшоў з «Тотэнгэму» ў «Ўэст Бромўіч», кантракт разьлічаны на чатыры гады, паведамляецца, што сума трансфэру склала 13 мілёнаў фунтаў стэрлінгаў[5]. Гэта найбольшая сума, якую клюб «Ўэст Бромўіч» плаціў за трансфэр гульца. У складзе зборнай Бэльгіі заняў трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету па футболе 2018 году. У жніўні 2018 году перайшоў у склад «Манака»[6]. У жніўні 2019 году перайшоў у склад клюбу «Андэрлехт» на правах арэнды тэрмінам на адзін год[7].
«Твэнтэ»: