Натальля Варлей | |
па-расейску: Наталья Владимировна Варлей | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 22 чэрвеня 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | Канстанца, Румынія |
Грамадзянства | СССР, Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Навуковая сфэра | паэзія |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1966 — цяпер |
Маці | Ariadna Sergeevna Seniavina[d] |
Дзеці | Alexander Varley[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0890046 |
Сайт | natalyavarley.ru |
Ната́льля Ўладзімераўна Варле́й (нарадзілася 22 чэрвеня 1947, Канстанца, Румынія) — савецкая і расейская акторка тэатру й кіно. заслужаная артыстка РСФСР (1989), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расеі.
Натальля Варлей нарадзілася 22 чэрвеня 1947 году ў румынскім месьце Канстанца. Бацька Ўладзімер Віктаравіч — капітан дальняга плаваньня, маці — Арыядна Сяргееўна.
Вучылася ў мурманскай школе. Напрыканцы 1950-х сям’я пераехала ў Маскву. Скончыла акрабатычнае аддзяленьне Дзяржаўнае вучэльні цыркавога і эстраднага мастацтва (1965), працавала эквілібрысткай у трупе Маскоўскага цырку на Цьвятным бульвары.
У 1966 годзе падчас аднаго з выступаў яе заўважыў рэжысэр Адэскай кінастудыі Георгі Юнгвальд-Хількевіч і прапанаваў зьняцца ў сваім новым фільме «Формула вясёлкі». Усесаюзную вядомасьць Варлей атрымала ўжо пасьля свайго наступнага фільму «Каўкаская палоньніца, або Новыя прыгоды Шурыка».
Да 1967 году працавала эквілібрысткай Маскоўскага дзяржаўнага цырку. У 1971 годзе скончыла Тэатральную вучэльню імя Б. В. Шчукіна(ru). У 1971—1978 гадах была акторкай Маскоўскага драматычнага тэатру імя К. С. Станіслаўскага(ru).
У 1971 годзе выйшла замуж за Ўладзімера Ціханава(ru), сына Вячаслава Ціханава.
У 1980-х паступіла ў Літаратурны інстытут(ru).
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Натальля Варлей — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў