Нафталан

Нафталан
арм. Naftalan
Дата заснаваньня: 28 красавіка 1967
Горад з: 1967
Краіна: Азэрбайджан
Кіраўнік: Vugar Novruzov[d][1]
Плошча:
Вышыня: 251 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 10 100 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+4
Паштовы індэкс: 4600
Нумарны знак: 46
Геаграфічныя каардынаты: 40°30′21″ пн. ш. 46°49′9″ у. д. / 40.50583° пн. ш. 46.81917° у. д. / 40.50583; 46.81917Каардынаты: 40°30′21″ пн. ш. 46°49′9″ у. д. / 40.50583° пн. ш. 46.81917° у. д. / 40.50583; 46.81917
Нафталан на мапе Азэрбайджану
Нафталан
Нафталан
Нафталан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://vnaftalan.com/

Нафталан (па-азэрбайджанску: Naftalan) — горад рэспубліканскага падпарадкаваньня ў Азэрбайджане.

Разьмешчаны за 360 км ад Баку і за 48 км на паўднёвы ўсход ад другога па велічыні гораду краіны — Гянджы, на берагах ракі Нафталан, за 18 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Герань. У горадзе здабываецца лячэбная нафта — нафталана. У 1967 годзе пасёлак Нафталан атрымаў статус гораду.

Асновы лябараторнага дасьледаваньня ўласьцівасьцяў нафты і карысных выкапняў Нафталану былі закладзены ў 1926 годзе. З гэтага ж года ў зоне радовішча пачаў функцыянаваць спэцыялізаваны курорт «Нафталан». У 1936 годзе пры НДІ курорталёгіі ў горадзе Баку была створана лябараторыя для экспэрыментаў па вывучэньні біялягічнага дзеяньня нафталану.

У 1967 годзе пасёлак Нафталан атрымаў статус гораду. Пачынаючы з 1982 году горад ператварыўся ў месца для санаторна-курортнага адпачынку.

На тэрыторыі Нафталану функцыянуе некалькі гатэляў і санаторыяў. З 1991 году да 2021 году ўваходзіў у склад Гянджа-Газаскага эканамічнага раёну, а з 7 ліпеня 2021 году ўваходзіць у склад Гянджа-Дашкесанскага эканамічнага раёну.