Каардынаты: 51°5′23″ пн. ш. 71°25′25″ у. д. / 51.08972° пн. ш. 71.42361° у. д.
Нацыянальны банк Казахстану | |
каз. Қазақстан Ұлттық Банкі | |
Абрэвіятура | НБК |
---|---|
Дата ўтварэньня | 20 чэрвеня 1991 (33 гады таму) |
Тып | банк |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | устойлівасьць цэнаў |
Штаб-кватэра | раён Есіль, прасп. Вечнай краіны, д. 57а |
Месцазнаходжаньне | Нур-Султан |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Казахстан |
Афіцыйныя мовы | казаская і расейская |
Старшыня | Ербалат Дасаеў |
Намесьнікі | Есжан Біртанаў, Акылжан Баймагамбетаў, Даніяр Вагапаў, Алія Малдабекава |
Прадстаўніца ў Алмаце | Дзіна Гуліева[1] |
Асноўныя асобы | Аліхан Смаілаў, Мадзіна Абылкасымава, Асет Іргаліеў[2] |
Кіроўны орган | Управа |
Матчына кампанія | прэзыдэнт Казахстану |
Зьвязаныя кампаніі | «Казахстанскі цэнтар міжбанкаўскіх разьлікаў» (Алматы), «Казахстанскі манэтны двор» (Вусьць-Каменагорск) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 2078 (2021 год)[3] |
Сайт | nationalbank.kz |
Колішняя назва | Нацыянальны дзяржаўны банк Казаскай ССР (да 13 красавіка 1993 году) |
Нацыяна́льны банк Казахста́ну — галоўны банк Казахстану, заснаваны ў чэрвені 1991 году ў якасьці Нацыянальнага дзяржаўнага банку Казаскай ССР.
Паводле 44-га артыкула Канстытуцыі Казахстану 1995 году, прэзыдэнт Рэспублікі Казахстан «са згоды Сэнату Парлямэнта прызначае на» пасаду старшыні НБК і здымае яго з пасады. Згодна зь 59-м артыкулам старшыня НБК «мае права прысутнічаць на любых паседжаньнях (абедзьвюх Палатаў Парлямэнту) і быць выслуханым»[4]. Паводле 1-га артыкула Закону «Аб Нацыянальным банку Рэспублікі Казахстан» 1995 году, «НБК прадстаўляе, у межах сваёй кампэтэнцыі, зацікаўленасьці Рэспублікі Казахстан у дачыненьнях з цэнтральнымі банкамі і банкамі іншых краінаў, у міжнародных банках і іншых фінансава-крэдытных арганізацыях». Згодна з 2-м артыкулам Закону «ёсьць дзяржаўным органам, які забясьпечвае распрацоўку і правядзеньне грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы, функцыяваньне аплатных сыстэмаў, ажыцьцяўляе валютнае рэгуляваньне і валютны кантроль, садзейнічае забесьпячэньню ўстойлівасьці фінансавай сыстэмы і праводзіць дзяржаўную статыстыку, а таксама ажыцьцяўляе ў межах сваёй кампэтэнцыі дзяржаўнае рэгуляваньне, кантроль і нагляд за фінансавым рынкам, фінансавымі арганізацыямі і іншымі асобамі і ў галіне фінансавага заканадаўства Рэспублікі Казахстан»[5].
Паводле 3-га артыкула Закону «Аб Нацбанку Рэспублікі Казахстан», «НБК падсправаздачны прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан», што абазначае:
Згодна з артыкула 3-1 Закону «НБК распрацоўвае стратэгічны плян на 5-гадовы пэрыяд, у якім вызначае стратэгічныя напрамкі, мэты і мэтавыя паказьнікі дзейнасьці НБК. Стратэгічны плян зацьвярджаецца старшынёй НБК па ўзгадненьні з прэзыдэнтам РК або па яго ўпаўнаважаньню кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан». Таксама «НБК штогод распрацоўвае мэмарандум на чарговы фінансавы год, які зьмяшчае ключавыя мэтавы паказьнікі, выкананьне якіх старшыня НБК абавязуецца забясьпечыць у плянавым пэрыядзе. Мэмарандум падпісваецца старшынёй НБК і зацьвярджаецца прэзыдэнтам РК або па яго ўпаўнаважаньні кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта». «НБК па выніках году да 20 лютага, наступнага за справаздачным годам, падае ў Адміністрацыю прэзыдэнта РК справаздачу аб выкананьні мэмарандуму»[5].
У 4-м артыкуле «Аб Нацбанку Рэспублікі Казахстан» прадугледжвалася, што «НБК на падставе і дзеля выкананьня законаў РК у справах, аднесеных да яго кампэтэнцыі, выдае нарматыўныя прававыя акты (НПА), абавязковыя для выкананьня фінансавымі арганізацыямі, філіямі» нерэзыдэнтаў РК зь ліку банкаў, страхавых арганізацыяў і брокераў, іншымі фізычнымі і юрыдычнымі асобамі на тэрыторыі РК. «НПА НБК публікуюцца ў афіцыйных выданьнях ... (Весьніках) на казаскай і расейскай мовах». Паводле 8-га артыкула НБК мае звыш 40 розных паўнамоцтваў у галіне фінансаў, у тым ліку выпускае дзяржаўныя каштоўныя паперы і «зьяўляецца адзіным эмітэнтам банкнотаў і манэтаў» казахстанскага тэнгэ[5].
Згодна зь 9-м артыкулам Закону «статутны капітал НБК належыць дзяржаве і ўтвараецца ў памеры прынамсі 20 млрд казахстанскіх тэнгэ (46,8 млн $) шляхам адлічэньняў ад неразьмеркаванага чыстага даходу». Паводле 10-га артыкула, «рэзэрвовы капітал НБК утвараецца ў памеры прынамсі статутнага капіталу, папаўняецца за кошт неразьмеркаванага чыстага даходу і прызначаецца выключна для пакрыцьця стратаў ад праводзімых апэрацыяў». У 24-м артыкуле прадугледжвалася, што «ў НБК разьмяшчаюцца сродкі Ўраду Рэспублікі Казахстан. НБК выконвае плацяжы, ажыцьцяўлае іншыя апэрацыі па рахунках Ураду». Паводле 26-га артыкула, «НБК у якасьці агента Ўраду РК абслугоўвае па ўзгадненьні зь ім дзяржаўныя пазыкі Ўраду». Згодна з 41-м артыкулам «Банкноты і манэты НБК ёсьць безумоўнымі абавязкамі НБК і забясьпечваюцца ўсімі яго актывамі. НБК рэгулярна публікуе ў СМІ паведамленьне пра памеры золатавалютныя запасы»[5].
Паводле 13-га артыкула Закону, «старшыня НБК прызначаецца прэзыдэнтам Рэспублікі Казахстан са згоды Сэнату Парлямэнта тэрмінам на 6 гадоў. Старшыня дзейнічае ад імя і прадстаўляе без даверанасьці НБК у дачыненьнях зь дзяржаўнымі органамі, банкамі, фінансавымі, міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі». Згодна з 14-м артыкулам Закону «намесьнікі старшыні НБК прызначаюцца прэзыдэнтам РК на прадстаўленьне старшыні НБК тэрмінам на 6 гадоў, незалежна ад тэрмінаў прызначэньня старшыні НБК. Намесьнікі прадстаўляюць НБК без даверанасьці, падпісваюць дакумэнты ў межах сваёй кампэтэнцыі»[5].
Паводле 15-га артыкула Палажэньня аб Нацыянальным банку Рэспублікі Казахстан ад 31 сьнежня 2003 году, НБК мае 5 задачаў:
На 2021 год цэнтральны апарат Нацыянальнага банку Казахстану налічваў:
Аддзяленьні НБК працавалі ў: 2 гарадах рэспубліканскай значнасьці — Алмаце і Шымкенце, а таксама ў гарадах абласной значнасьці. На правах аддзяленьня дзейнічаў і асяродак касавых апэрацыяў і захоўваньня каштоўнасьцяў у Алмаце. Таксама НБК належалі 3 даччыныя прадпрыемствы: 1) «Казахстанскі цэнтар міжбанкаўскіх разьлікаў» (Алматы), 2) «Казахстанскі манэтны двор» (Вусьць-Каменагорск, Усходне-Казахстанская вобласьць), 3) «Банкнотная фабрыка НБК» (Алматы)[3].
20 чэрвеня 1991 году Вярхоўны Савет Казаскай ССР зацьвердзіў Пастанову «Аб Статуце Нацыянальнага дзяржаўнага банку Казаскай ССР». 13 красавіка 1993 году зацьвердзілі Закон «Аб Нацыянальным банку Рэспублікі Казахстан». 14 красавіка 1993 году ўхвалілі Закон «Аб банках у Рэспубліцы Казахстан», паводле якога Нацбанк стаў падсправаздачным Вярхоўнаму Савету і прэзыдэнту Казахстану. 30 сакавіка 1995 году зацьвердзілі Закон № 2155 «Аб Нацыянальным банку Рэспублікі Казахстан»[7].
На канец 2019 году золатавалютны запас НБК склаў 29 млрд даляраў ЗША[8].
![]() |
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |