На́ціск — больш гучнае і працяжнае вымаўленьне аднаго са складоў.
У беларускай мове націск дынамічны, або сілавы, бо пры вымаўленьні націскных складоў органы моўнага апарату знаходзяцца ў больш напружаным стане, чым пры вымаўленьні ненаціскных складоў.
У беларускай мове націск разнамесны, г. зн. можа падаць на любы склад.
Пры зьмене формаў слова націск можа не зьмяняць свайго месца, заставацца нерухомым (ха́та, ха́це, ха́тамі) або пераходзіць на іншыя склады (зямля́ — зе́млі, бу́сел — буслы́).
Націск дапамагае адрозьніваць значэньні словаў: ка́са — каса́, лю́бы — любы́).
Націск маюць толькі самастойныя часьціны мовы. Службовыя словы, як правіла, націску ня маюць і ў якасьці ненаціскных складоў прымыкаюць да самастойных словаў.
Складаныя словы могуць мець адзін націск або два — асноўны і пабочны: шыро́казахва́тны, сво́еасаблі́вы. Пабочны маюць словы з іншамоўнымі прыстаўкамі: а́нтыдэмакраты́чны, у́льтрафіяле́тавы.
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |