Неманойці лац. Niemanojci | |||||
лет. Nemunaitis | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Аліцкі | ||||
Староства: | Неманойскае | ||||
Вышыня: | 90 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 218 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-64021 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°18′0″ пн. ш. 24°1′40″ у. д. / 54.3° пн. ш. 24.02778° у. д.Каардынаты: 54°18′0″ пн. ш. 24°1′40″ у. д. / 54.3° пн. ш. 24.02778° у. д. | ||||
Неманойці | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Неманойці, Неманайцы (лет. Nemunaitis) — мястэчка ў Летуве, на правым беразе Нёмана. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 153 чалавекі. Знаходзяцца за 18 км на поўдзень ад Аліты.
Неманойці — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Тапонім Неманойці ўтварыўся ад назвы ракі Нёману з дапамогай суфіксу -ойці (-айцы)[1].
Першы пісьмовы ўпамін пра Неманойці як абарончы замак датуецца 1384 годам (зноў упамінаецца ў 1387 годзе). У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1625—1626 гадох Мікалай і Казімер Сапегі збудавалі ў Неманойцях першы касьцёл. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў навастворанаму прыходу тры вёскі. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касьцёл спалілі ў 1655 годзе, у 1669 годзе яго аднавілі.
19 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Неманойцям Магдэбурскае права і герб.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Неманойці апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Каля 1886 году ў мястэчку было 122 будынкі. У пачатку XX ст. Неманойскую гаворку, якая належыць да паўднёвааўкштоцкіх гаворак летувіскай мовы, вывучаў расейскі лінгвіст Барыс Ларын. З 1909 году ў Неманойцях пачалі праводзіцца набажэнствы па-летувіску, у 1916—1918 гадох пры касьцёле распачалі дзейнасьць летувіскія асьветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Неманойці занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Неманойці апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У Неманойцях працуюць школа і пошта.
|