Нонсэнс (па-ангельску: nonsense, па-лацінску: non — няма і па-лацінску: sensus — сэнс) — выказваньне (радзей — дзеяньне), пазбаўленае сэнсу або самаадсутнасьць сэнсу, бяссэнсіца. Разнавіднасьць алягізму або лягічнай памылкі. Тэрмін «нонсэнс» вельмі блізкі па сэнсе да тэрміна абсурд (недарэчнасьць, нязгоднасьць).
Паколькі лягічна бессэнсоўныя выказваньні (напрыклад, самасупярэчнасьць або іншая лягічная памылка) робяць вызначаны эстэтычны эфэкт, нонсэнс выкарыстоўваецца ў мастацтве (напрыклад, ён зьяўляецца асновай рытарычнай постаці аксюмарону). У ангельскай літаратуры існуе цэлы мастацкі кірунак, які эксплюатуе гэта прыём — літаратура нонсэнсу. Да яе прыналежылі Эдуард Лір і Льюіс Кэрал. Да твораў першага адносяць «Кнігу нонсэнсу» (1846), якая ўтрымоўвае лімэрыкі.
У сучаснай філязофіі (у постмадэрнісцкім яе варыянце) тэрмін пераасэнсоўваецца: нонсэнс ёсьць поўная адсутнасьць назаўжды зададзенага сэнсу. Менавіта таму ён зьяўляецца ўмовай магчымасьці сэмантычнага руху як такога (гэта значыць стварэньні сэнсу).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |