Вышэйшую адукацыю Айвар Норман Рычард Дэвіс атрымаў у Магдален-каледжыОксфардзкага ўнівэрсытэту на катэдры гісторыка Элана Джона Пэрсываля Тэйлара. У 1966 атрымаў ступень магістра ва ўнівэсытэце Сасэксу. Некаторы час працаваў у Грэноблі і Оксфардзе, потым зьбіраўся накіравацца ў Савецкі Саюз, каб зьбіраць навуковыя матэрыялы для сваёй дысэртацыі, але так і ня змог атрымаць візу. Знайшлося альтэрнатыўнае рашэньне — Кракаўскі ўнівэрсытэтЯгелонаў. У Кракаве Дэвіс пачаў дасьледаваць гісторыю польска-савецкай вайны, а паколькі для тагачаснай афіцыйнай польскай гістарычнай навукі вайна «не існавала», аўтар зьмяніў назву сваёй працы на «Брытанская зьнешняя палітыка ў адносінах да Польшчы 1919—1920 гадоў». Пасьля таго як Дэвіс у 1968 годзе атрымаў у Кракаве доктарскую ступень, праца выйшла пад назвай «Белы арол, чырвоная зорка. Польска-савецкая вайна 1919—1920 гадоў». У Кракаве пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай[1]. Ад 1971 году працаваў выкладчыкам школе славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх ведаў Унівэрсытэцкага каледжа Лёндану (ад 1985 да 1996 году прафэсар ардынарны гісторыі Польшчы)[2]. Кніга «Гульнявая пляцоўка Бога» (1981) была некалькі разоў перавыдадзеная[3]. Быў звольнены з пасады запрошанага прафэсара Стэнфардзкага ўнівэрсытэту за сваю пазыцыю адносна габрэйскіх пагромаў у Польшчы ў 1918 годзе[4]. Пасьля гэтага ён падаў у суд на Ўнівэрсытэт за сваё звальненьне[4]. У 2012 годзе апублікаваў кнігу «Каралеўствы, якія зьніклі» (па-ангельску: Vanished kingdoms), прысьвечаную гісторыі вэстготаў, Бургундыі, старажытнай Брытаніі, Арагону, Вялікага княства Літоўскага ды інш.[5] Ад 1997 году да 2006 году працаваў у Каледжы Вульфсана ў Оксфардзе[2]. 4 ліпеня 2014 году артымаў другое грамадзянства Польшчы[6]. Ягоныя кнігі перакладзеныя больш як на 30 моў[7].
1997: Auschwitz and the Second World War in Poland: A lecture given at the Representations of Auschwitz international conference at the Jagiellonian University. Universitas. ISBN 8370529356
1999: Red Winds from the North. Able Publishing. ISBN 0907616453
1999: The Isles. A History. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0195134427