Нотынггэм Форэст | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Nottingham Forest Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1865 | |||||
Горад | Нотынггэм, Ангельшчына | |||||
Стадыён | Сіці Граўнд Умяшчальнасьць: 30 602 | |||||
Кіраўнік | Эвангеляс Марынакіс[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2024—2025 | 7 месца | |||||
| ||||||
![]() nottinghamforest.co.uk (анг.) |
«Нотынггэм Форэст» (па-ангельску: Nottingham Forest) — ангельскі футбольны клюб з гораду Нотынггэм. Заснаваны ў 1865 годзе. Чэмпіён Ангельшчыны (1978) і двухразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны (1898, 1959). Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1979, 1980).
Самы пасьпяховы час прыпаў на кіраўніцтва Браяна Клафа і Пітэра Тэйлара ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х. Менавіта ў тую пару каманда двойчы здабыла перамогі ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1979 і 1980 гадоў. Галоўнае суперніцтва клюб мае з «Дэрбі Каўнці». Каманды сустрэкаліся адзін з адным больш за 100 разоў.
У 1865 годзе група гульцоў у шынці сустрэлася ў пабе Клінтан-Армз на рагу вуліцай Шэксьпіра і Норт-Шэрўуд. Прапанова аднаго з гульцоў аб тым, што трэба пачаць гуляць у футбол была ўхваленая камандай. Гэта быў створаны футбольны клюб «Нотынггэм Форэст». На той жа сустрэчы было дамоўлена, што клюб набудзе дванаццаць шапак з кутасікамі колеру чырвонага Гарыбальдзі. Такім чынам адразу былі ўсталяваныя афіцыйныя колеры клюбу. Спачатку свае матчы каманда ладзіла на іпадроме Форэст Рэйскурс[2], якая гістарычна была часткай Шэрўудзкага лесу, што меркавана і стала крыніцай слова «Форэст» у назьве каманды[3].
Першая афіцыйная гульня «Форэста» была згуляная супраць «Нотс Каўнці» 22 сакавіка 1866 году[4]. 23 красавіка 1870 году, калі каманда згуляла сваю першую гульню ў лізе, першы гол каманды забіў Ўільям Гэнры Рэвіс. У той дзень Рэвіс таксама выйграў прыз за самы далёкі ўдар па футбольным мячы з адлегласьці 161 фут і 8 цаляў[5]. У першыя гады свайго існаваньня «Нотынггэм Форэст» быў шматспартовым клюбам. Меліся аддзелы бандзі і шынці, а бэйсбольная каманда клюбу нават была чэмпіёнам Вялікабрытаніі ў 1899 годзе[6]. У 1886 годзе «Форэст» ахвяраваў камплект сваёй футбольнай формы «Арсэналу», які і дагэтуль носіць кашулі чырвонага колеру. Клюб таксама дапамагаў «Эвэртану» і знайшоў пляцоўку «Брайтану». У сэзоне 1878—1879 гадоў натынггэмцы ўпершыню ўзялі ўдзел у розыгрышы Кубка Ангельшчыны. «Форэст» перамог «Нотс Каўнці» зь лікам 3:1 у першым раўндзе кубка на Бістэн-Крыкет-Граўнд, перш чым у канчатковым выніку трываў паразу зь лікам 2:1 ад каманды «Олд Этоніянз» у паўфінале[4]. Заяўка «Нотынггэм Форэст» на далучэньня ў Футбольную лігу была адхілена пры ейным стварэньні ў 1888 годзе[4]. Замест гэтага «Форэст» далучыўся да Футбольнага альянсу ў 1889 годзе. Яны здабылі перамогу ў гэтым спаборніцтве ў 1892 годзе, перш чым усё ж такі далучыцца да Футбольнай лігі[4]. У тым сэзоне яны зноў дакрочылі да паўфіналу Кубка Ангельшчыны. На гэты раз перашкодай на шляху быў «Ўэст Бромўіч Альбіён».
|
|