Нурчык | |
польск. Nurczyk | |
Першыя згадкі: | 1717 |
Былая назва: | Малы Нурэц |
Мясцовая назва: | Nurčyk |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-330 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′43.0″ пн. ш. 23°9′0.0″ у. д. / 52.478611° пн. ш. 23.15° у. д.Каардынаты: 52°28′43.0″ пн. ш. 23°9′0.0″ у. д. / 52.478611° пн. ш. 23.15° у. д. |
Нурчык |
Ну́рчык (па-польску: Nurczyk, па-падляску: Núrčyk[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход прыход сьв. Барбары ў Мілейчыцах) і палякі-каталікі (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]).
Раньняя гісторыя Нурчыка праўдападобна зьвязаная з маёнткам у суседнім Нурцы, але першыя пісьмовыя згадкі пра вёску зьяўляюцца толькі з 1717 г., калі існавалі тут два невялікія маёнткі пані Чыжовай і сям’і Калечыцкіх. У палове 19 ст. маёнткам уладаў Мацей Лавіцкі, доктар медычных навукаў, які паміж 1841 і 1858 гадамі быў засланы ў Сыбір, адкуль вярнуўся і пасьля побыту ў Беластоку і Коўне пасяліўся ў Нурчыку. У 1921 г. маёнтак быў праданы Лавіцкімі Казімеру Клапатоўскаму і Фэліксу Касінскаму[4]. У міжваенны пэрыяд Нурчык прыналежаў да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 123 жыхароў (67 праваслаўных, 55 каталікоў і 1 лютэранін; 64 зь іх было запісаныя палякамі, а 59 беларусамі)[5]. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР у 1939 г. сядзіба маёнтку была разбраная і перавезеная ў Кляшчэлі, але Фэлікс Касінскі пражываў у парэштках маёнтку ажно да 1962 г.[4].