Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт | |
New York University | |
Лягатып | |
Дэвіз | Perstare et praestare (лац.) |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | Захоўваць і пераўзыходзіць |
Заснаваны | 1831 |
Тып | прыватны |
Велічыня фонду | $3,5 млрд (2014) |
Прэзыдэнт | John Sexton |
Chairman | Martin Lipton |
Колькасьць пэрсаналу | 6564 |
Колькасьць студэнтаў | 23 526 |
Колькасьць магістрантаў | 21 984 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 40°43′48″ пн. ш. 73°59′42″ з. д. / 40.73° пн. ш. 73.995° з. д.Каардынаты: 40°43′48″ пн. ш. 73°59′42″ з. д. / 40.73° пн. ш. 73.995° з. д. |
Горад | Нью-Ёрк |
Штат | Нью-Ёрк |
Краіна | ЗША |
Кампус | Гарадзкі |
Талісман | Рудая рысь |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя Амэрыканскіх Унівэрсытэтаў |
Вэб-сайт | nyu.edu |
Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт |
Нью-Ё́рскі ўнівэрсытэ́т (па-ангельску: New York University, NYU) — унівэрсытэт у горадзе Нью-Ёрк.
Унівэрсытэт зьяўляецца самым буйным навукова-дасьледчым некамэрцыйным прыватным унівэрсытэтам Злучаных Штатаў. У ім навучаюцца 39 408 студэнтаў (па дадзеных на восень 2004 году).
Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт — член Асацыяцыі амэрыканскіх унівэрсітэтаў, якая аб’ядноўвае з 1900 году вядучыя навукова-дасьледчыя ўнівэрсытэты Паўночнай Амэрыкі.
Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт складаецца з 16 школ, інстытутаў і коледжаў.
Галоўны корпус унівэрсітэту разьмяшчаецца ў Грынвіч-Вілідж ў Манхэтане, Нью-Ёрк.
Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў унівэрсытэту 31 нобэлеўскі ляўрэат, 3 ляўрэаты прэміі Абэля, 16 ляўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 19 ляўрэатаў прэміі «Оскар», Эмі, Грэмі і Тоні, а таксама стыпэндыятаў фондаў Макартура і Гугенхайма і чальцоў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт мае адну з самых вялікіх колькасьцяў выпускнікоў у сьвеце. На канец 2004 году яна складала 350 000 чалавек, зь іх 17 000 замежных студэнтаў.
Талісман інстытуту — рудая рысь. Колеры ўнівэрсытэту — фіялетавы і белы.