Нью-Джэрзі Дэвілз | |
Дывізіён | Сталічны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Ньюарк, Нью-Джэрзі |
Заснаваны | 1974 |
Стадыён | Prudential Center |
Колеры |
Чырвоны, чорны і белы |
Гісторыя |
Канзас-Сіці Скаўтс 1974—1976 Каларада Рокіс 1976—1982 Нью-Джэрзі Дэвілз 1982 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | devils.nhl.com (анг.) |
Нью-Джэрзі Дэвілз (па-ангельску: New Jersey Devils) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ньюарк, штат Нью-Джэрзі, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1974 годзе ў горадзе Канзас-Сіці штату Мізуры. Першай была назва «Канзас-Сіці Скаўтс». Праз два гады каманда пераехала ў Дэнвэр, узяўшы новую назву «Каларада Рокіс». Нарэшце, у 1982 годзе адбыўся апошні пераезд у Нью-Джэрзі, пасьля чаго быў перайменаваны ў «Нью-Джэрзі Дэвілз». Тройчы выйгравалі Кубак Стэнлі — у 1995, 2000 і 2003 гадах.
У 1972 годзе НХЛ абвесьціла аб плянах пашырыць лігу двума новымі клюбамі, адзін з гэтых клюбаў паўстаў у Канзас-Сіці з штату Мізуры. Ён апынуўся ва ўласнасьці групы, ачоленай Эдўінам Г. Томпсанам. Новая каманда атрымала назоў «Канзас-Сіці Скаўтс», ушаноўваючы статую «Скаўт» працы Сайруса Даліна, якая ўсталяваная ў гарадзкім парку Пэн-Валі. Ва ўступным сэзоне 1974—1975 гадоў «скаўты» пэўны час мусілі пачакаць да дзявятай гульні, каб згуляць на хатняй Кемпэр-Арэне. У дзясятым матчы клюб здабыў і першую перамогу, выгуляўшы яшчэ адзін клюб з пашырэньня «Вашынгтон Кэпіталз». Здабыўшы ўсяго 41 пункт, «Скаўтс» скончылі сэзон апошнімі ў сваім дывізіёне, горшымі былі вынікі толькі ў «Кэпіталз»[2].
Пасьля двух сэзонаў у Канзас-Сіці франшыза пераехала ў Дэнвэр, дзе была перайменавана ў «Каларада Рокіс»[3] і ладзіла матчы ў Макнікалз-Спортс-арэне. У сваёй першай гульні па перабазаваньні «Рокіс» перамаглі «Таронта Мэйпл Ліфс» зь лікам 4:2[4]. Дружына доўга час прэтэндавала на плэй-оф, але сэрыя з 18 матчаў безь перамогаў прымусіла клюб забыцца на плэй-оф[5]. У наступным сэзоне каларадцы прабіліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але адразу ж былі выбітыя «Філадэлфіяй Флаерз». Клюбу ўвесь час бракавала стабільнасьці, гэтак у першыя восем гадоў існаваньня «Скаўтс/Рокіс» трэнаваньні дзесяць трэнэраў, кожны зь якіх не правацаў больш за два поўныя сэзоны.
Да сэзону 1978—1979 гадоў каманда была прададзеная бізнэсоўцу Артуру Імпэраторэ, які паходзіў зь Нью-Джэрзі. Новы ўладальнік меў намер перанесьці каманду ў свой родны штат, але такі плян быў моцна крытыкаваны, бо ў тым рэгіёне ўжо існавалі тры клюбы НХЛ. У любым выпадку, арэна Мідаўлэнд у Нью-Джэрзі на той час яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, а акрамя яе больш не было прыдатнага месца для каманды, таму франшыза засталася ў Дэнвэры. Тым часам гульня каманды ўсё яшчэ была благой. Праз два гады клюб зьмяніў уладальнікаў, якія наважыліся перавезьці франшызу ў Нью-Джэрзі. Каб зьдзейсьніць перабазаваньня клюб быў вымушаны сплаціць кампэнсацыю «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Ёрк Рэйнджарз» і «Філадэлфіі Флаерз» за тое, што мусілі падзяліць мясцовы рынак.
30 чэрвеня 1982 году каманда была перайменаваная ў «Нью-Джэрзі Дэвілз», спасылаючыся на легенду пра Джэрзійскага д’ябла. Гэтая істота нібыта насяляла хваёвыя лясы Паўднёвага Джэрзі. Больш за 10 тысяч чалавек узялі удзел у галасаваньні на выбар назова[6]. Першы матч скончыўся ўнічыю 3:3. Супернікам у той сустрэчы быў «Пітсбург Пінгвінз», прычым першы гол клюбу ўлучыў у браму «пінгвінаў» Дон Лэвэр[7]. Першая перамога была здабытая ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[8].
Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
25 | Якаб Маркстрэм | 31.01.1990 | 34 | Джэйк Ален | 07.08.1990 | ||
50 | Ніка Доўс | 22.12.2000 | |||||
Абаронцы | |||||||
5 | Брэндэн Дылан | 13.11.1990 | 7 | Дугі Гэмілтан | 17.06.1993 | ||
8 | Джонатан Кавасэвіч | 12.07.1997 | 17 | Шыман Нэмэц | 15.02.2004 | ||
22 | Брэт Пэшы | 15.11.1994 | 24 | Шэймус Кейсі | 08.01.2004 | ||
38 | Топіяс Вілен | 01.04.2003 | 43 | Люк Г’юз | 09.09.2003 | ||
45 | Колтан Ўайт | 03.05.1997 | 57 | Нік Дэсымон | 21.11.1994 | ||
71 | Ёнас Зыгенталер | 06.05.1997 | 82 | Сантэры Хатака | 15.01.2001 | ||
Нападнікі | |||||||
11 | Стэфан Нэсэн | 12.02.1993 | 12 | Адам Бэкман | 10.05.2001 | ||
13 | Ніка Гішыр | 04.01.1999 | 14 | Натан Бастыян | 06.12.1997 | ||
15 | Шэйн Баўэрз | 30.07.1999 | 16 | Натан Легарэ | 11.01.2001 | ||
18 | Ондржэй Палат | 28.03.1991 | 23 | Кэртыс Макдэрмід | 25.03.1994 | ||
28 | Тыма Маер | 08.10.1996 | 29 | Нолан Фут | 29.11.2000 | ||
37 | Джастын Даўлінг | 01.10.1990 | 39 | Майк Гардман | 05.02.1999 | ||
42 | Кэртыс Лазар | 02.02.1995 | 46 | Макс Ўілман | 13.02.1995 | ||
47 | Пол Котэр | 16.11.1999 | 56 | Эрык Хаўла | 23.03.1991 | ||
63 | Еспэр Брат | 30.07.1998 | 79 | Самюэль Лябэрж | 10.04.1997 | ||
86 | Джэк Г’юз | 14.05.2001 | 89 | Джош Філман | 18.03.2004 | ||
90 | Томаш Татар | 01.12.1990 | 91 | Доўсан Мэрсэр | 27.10.2001 |
Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз
Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |