Ньюкасл Юнайтэд | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Newcastle United Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 9 сьнежня 1892 | |||||
Горад | Ньюкасл-апон-Тайн, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Сэнт-Джэймз Парк Умяшчальнасьць: 52 409 | |||||
Прэзыдэнт | Ясір аль-Румаян[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 7 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы newcastleunited.com (анг.) |
«Ньюка́сл Юна́йтэд» (па-ангельску: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клюб Ньюкаслу») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ньюкасл-апон-Тайн, на паўночным усходзе Ангельшчыны. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Ангельшчыны, шасьціразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сэнт-Джэймз Парк», быў адчынены ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Ангельшчыне й умяшчае каля 52 тысячаў балельшчыкаў.
Клюб мае сталага суперніка «Сандэрлэнд», дэрбі зь якім мае назоў Тайр-Ўірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 году. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы й чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элемэнты гарадзкога гербу, які ўключае ў сябе дзьвюх канярыбкаў.
Цяперашняя эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сэзоне 1888—1889 гадоў[1]. Ейны дызайн заснаваны на гербе гораду, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагодзьдзя й быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[2]. Як на гербе Ньюкаслу, гэтак і на эмблеме мясцовага клюбу намаляваныя два гіпакампусы, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайду з морам». У арыгінальным гербе гораду «мітычныя марскія канькі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкаслу. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраваньне й у эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы раньні пэрыяд у гісторыі гораду[1][2]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкаслу леў трымае вымпел з крыжам Сьвятога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клюбу гэты фон быў трансфармаваны ў блакітны. Поўнае зьмяненьне зьведаў і шчыт — цэнтральны элемэнт эмблемы, чыё першапачатковае напаўненьне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкаслу».
У якасьці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клюб, выступіў той жа герб Ньюкаслу-эпон-Тайну: ён зьявіўся на кашулях у фінале Кубка Ангельшчыны 1920 году, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сэзоне[3]. Працягваючы ўзьнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве да 1969 году, калі ў некалькі зьмененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкаслу».
|
|
Ньюкасл Юнайтэд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Ньюкасл Юнайтэд — цяперашні склад
|
---|
1 Дубраўка · 2 Трып’ер · 4 Ботман · 5 Шэр · 6 Ласэлз · 7 Жоэлінтан · 8 Таналі · 9 Ўілсан · 10 Гордан · 11 Барнз · 13 Таргет · 14 Ісак · 17 Крафт · 18 Осуля · 19 Бляхадымас · 20 Гол · 21 Ліўрамэнта · 22 Поўп · 23 Мэрфі · 24 Альмірон · 25 Келі · 26 Радзі · 28 Ўілак · 29 Джылісьпі · 33 Бэрн · 36 Лонгстаф · 37 Мэрфі · 38 Куол · 39 Гімарайнс · 67 Майлі · Гайдэн · Трэнэр: Гаў |