Нэмрут Дагі

Нэмрут Дагі
Nemrut Dağı*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Турэччына
Тып Культурная спадчына
Крытэры ii, iii, iv
Спасылка 448
Рэгіён**
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1987  (11-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Нэмрут Дагі (па-турэцку: Nemrut Dağı), таксама Нэмрут Даг і Нэмруд Дагі — гара на паўднёвым усходзе Турэччыны, у правінцыі Адыяман. Вышыня 2150 м. На гары знаходзіцца вялізная грабніца Антыёха I з Камагены, якую ён пабудаваў каля 60 г. да н.э. у свой гонар, з тэрасамі і высокімі (да 10 м) статуямі, якія ўяўляюць сабой выявы багоў, продкаў, жывёлаў і птушак. Грабніца мае вышыню 50 м і дыямэтар 145 м. З 1987 году грабніца Антыёха ўваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэмрут Дагісховішча мультымэдыйных матэрыялаў