Нэшвіл Прэдатарз

Нэшвіл Прэдатарз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Нэшвіл, Тэнэсі
Заснаваны 1998
Стадыён Брыджстоўн Арэна
Колеры Залаты, сіні, белы
              
Гісторыя Нэшвіл Прэдатарз
1998 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт predators.nhl.com (анг.)

«Нэшвіл Прэдатарз» (па-ангельску: Nashville Predators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, ЗША. Клюб далучыўся да галоўнай хакейнай лігі амэрыканскага кантынэнту падчас пашырэньня ў сэзоне 1998—1999 гадоў. Свае хатнія матчы праводзіць на Брыджстоўн Арэне.

У канцы 1995 году зьявіліся чуткі пра тое, што «Нью-Джэрзі Дэвілз» можа пераехаць на Нэшвіл Арэну, якую зьбіраліся будаваць у Нэшвіле[2]. Горад прапанаваў бонус у памеры 20 млн даляраў любой камандзе, якая пераедзе ў горад на новую арэну. У канчатковым выпадку д’яблы вырашылі застацца ў Нью-Джэрзі.

Бары Троц быў прызначаны галоўным трэнэрам «Прэдатарз» у жніўні 1997 году.

Пасьля няўдалай спробы схіліць да сябе «Дэвілз», камісар НХЛ Гэры Бэтман заявіў, што Нэшвіл, верагодна, будзе разглядацца ў якасьці базавага гораду для маючага адбыцца пашырэньня[3]. Арэна была адчынена ў 1996 годзе, і пасьля спробы перавезьці ў Нэшвіл «Сакрамэнта Кінгс» з НБА, горад замест вырашыў стварыць хакейны клюб[4].

У студзені 1997 году група пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Крэйга Лейпольда зрабіла афіцыйную прэзэнтацыю перад тым, як зрабіць запыт у сакратарыят НХЛ на стварэньне франшызы[5]. Калі Бэтман і чыноўнікі зь лігі наведалі Нэшвіл, тысячы людзей сабраліся на пляцу каля арэны, каб вітаць іх. Як было заплянавана каманда з Нэшвілу павінна была пачаць выступы ў лізе ў 1998 годзе, але пры выкананьні патрабаваньня аб продажу ня менш за 12 тысячаў абанэмэнтаў да 31 сакавіка 1998 году[6]. «Нэшвіл Прэдатарз» выканаў гэтае патрабаваньне і быў дапушчаны да ўдзельнікаў НХЛ. Першым галоўным трэнэрам стаў Бары Троц, які прыняў кіраўніцтва над камандай 6 жніўня.

Свой дэбютны сэзон 1998—1999 гадоў «Прэдатарз» правялі паказаўшы годны вынік. У склад каманды ўваходзіла нямала дасьведчаных хакеістаў, як то амэрыканскі брамнік Майк Данэм, нападнікі Том Фіцджэральд, Патрык Шэлбэрг і вэтэран Кліф Ронінг, а таксама меліся і маладыя пэрспэктыўныя гульцы, як то чэскі брамнік Томаш Вокаўн, фінскі абаронца Кіма Тыманэн, крайні нападнік Віле Пэлтанэн, расеец Сяргей Крывакрасаў і амэрыканец Дэйвід Легўонд. Першы матч каманда правяла 10 кастрычніка 1998 году, прайграўшы на сваім лёдзе «Флорыдзе Пантэрз» зь мінімальным лікам 0:1, а першая перамога прыйшла да «драпежнікаў» 13 кастрычніка ў паядынку супраць «Караліны Гарыкейнз» — 3:2. У выніку, нягледзячы на ​​перадапошняе, 13-е месца ў Заходняй канфэрэнцыі НХЛ, паводле выніках чэмпіянату на рахунку «Нэшвіла» апынулася 28 перамог, але пры гэтым яны адсталі ад зоны плэй-оф толькі на 15 пунктаў. Адным з найлепшых гульцоў каманды ў той першы год стаў расейскі форвард Сяргей Крывакрасаў, які прадстаўляў клюб на матчы Матчы ўсіх зорак НХЛ.

Пачатак сэзону 2000—2001 гадоў адзначыўся тым, што «драпежнікі» правялі дзьве сустрэчы ў японскім Токіё супраць «Пітсбург Пінгвінз». Кожная каманда здабыла па адной перамогі, а кожны з матчаў наведалі больш за 13 тысяч чалавек. Нэшвільцы скончылі рэгулярны сэзон на дзясятым радку Заходняй канфэрэнцыі за дзесяць пунктаў ад месца плэй-оф. Цягам сэзону 2001—2002 гадоў «драпежнікі» здабылі сваю 100-ю перамогу 6 сьнежня 2001 году. З гэтай перамогай «Нэшвіл Прэдатарз» стаў другой камандай з пашырэньня 1990-х гадоў, якая дасягнула такой колькасьці перамогаў. У чэрвені 2003 году ў Нэшвіле ладзіўся драфт НХЛ, на якім будучы капітан клюбу Шы Ўэбэр быў абраны клюбам пад агульным 49-м нумарам. За першыя гады існаваньня клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але гэта атрымалася зробіць у сэзоне 2003—2004 гадоў. У дэбютным для сябе розыгрышу Кубка Стэнлі «Нэшвіл Прэдатарз» у першым раўндзе саступіў «Дэтройту Рэд Ўінгс».

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
41 Сьцяг Канады Скот Ўэджўуд 14.08.1992 74 Сьцяг Фінляндыі Юўсэ Сарас 19.04.1995
Абаронцы
2 Сьцяг Канады Люк Шэн 02.11.1989 3 Сьцяг Канады Жэрэмі Лязон 28.04.1997
7 Сьцяг ЗША Марк Дэл Гайза 11.10.1999 24 Сьцяг ЗША Спэнсэр Стэстні 04.01.2000
37 Сьцяг ЗША Нік Бланкенбэрг 12.05.1998 45 Сьцяг Канады Аляксандар Кар’е 08.10.1996
50 Сьцяг Канады Танэр Малендайк 03.02.2005 57 Сьцяг Канады Дантэ Фабра 20.06.1998
59 Сьцяг Швайцарыі Роман Ёсі 01.06.1990 76 Сьцяг ЗША Брэдзі Шэй 26.03.1994
Нападнікі
9 Сьцяг Швэцыі Філіп Форсбэрг 13.08.1994 10 Сьцяг Канады Колтан Сысонз 05.11.1993
13 Сьцяг Фінляндыі Юўса Пярсынэн 01.02.2001 14 Сьцяг Швэцыі Густаў Нюквіст 01.09.1989
17 Сьцяг Канады Марк Джанкоўскі 13.09.1994 26 Сьцяг Канады Філіп Тамасына 28.07.2001
36 Сьцяг ЗША Коўл Сьміт 28.10.1995 47 Сьцяг ЗША Майкл Макэран 07.03.1995
77 Сьцяг Канады Люк Эванджэліста 21.02.2002 81 Сьцяг Канады Жанатан Маршэсо 27.12.1990
82 Сьцяг ЗША Томі Новак 28.04.1997 90 Сьцяг Канады Раян О’Райлі 07.02.1991
91 Сьцяг Канады Стывэн Стэмкас 07.02.1990

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каманды Нацыянальнай хакейнай лігі

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз