Нігілізм

Нігілі́зм (лац. Nihil — «нішто») — пазыцыя сьветапогляду, якая выяўляецца ў адмаўленьні асэнсаванасьці чалавечага існаваньня, значнасьці агульнапрынятых маральных і культурных каштоўнасьцяў; непрызнаньне любых аўтарытэтаў.