Нізкападло́гавы аўто́бус — бязрэйкавы транспартны сродак (аўтобус або тралейбус) з нізкім, адносна землі, размяшчэньнем роўнай падлогі або калідора. Прыніжаная вышыня пасадкі забяспечвае павышаны камфорт для маламабільных груп пасажыраў: інвалідаў, пажылых людзей, маці з дзецьмі, вазкамі, пасажыраў з цяжкімі сумкамі. Падобны тып канструкцыі забяспечвае зручнасць пасажыраў, якія выкарыстоўваюць інвалідныя вазкі(en) (дазваляе ўсталяваць кампактны па даўжыні і неабходны па куце нахілу пандус для камфорту перамяшчэньня інвалідных вазкоў)[1].
![]() |
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |