Ніка Ўільямз | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 2002[1] (22 гады) | |
Рост | 181 см | |
Пазыцыя | нападнік, вінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атлетык Більбао | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021— | Атлетык Більбао | 109 (12) |
Зборныя | ||
2022— | Гішпанія | 22 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ніка Ўільямз (па-гішпанску: Nico Williams; нар. 12 ліпеня 2002 году) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Атлетык» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Ягоны старэйшы брат Іньякі таксама ёсьць футбалістам, але абараняе колеры нацыянальнай зборнай Ганы. Вылучаецца хуткасьцю і навычкамі дрыблінгу[2].
Ўільямз зьмяніў акадэміі шэрагу клюбаў, перш чым далучыўся да футбольнай школы «Атлетыка». Упершыню згуляў за фарм-клюб клюбу зь Більбао, вядомы як «Басконія»[3]. Увесну 2020 году быў далучаны да рэзэрвовай каманды «Атлетыка», а 28 чэрвеня 2021 году дэбютаваў у складзе першай каманды ў матчы Ля Лігі супраць «Вальядаліду». Ніка зьявіўся на пляцоўцы на другі тайм, а ягоны брат Іньякі выйшаў празь дзесяць хвілінаў пасьля гэтага. Свае першыя галы забіў у студзені 2022 году ў матчы Кубка Гішпаніі[4]. Празь сем дзён пасьля гэтага адзначыўся голам у браму сталічнага «Атлетыка» ў матчы паўфіналу Супэркубка Гішпаніі. З сэзону 2022—2023 гадоў замацаваўся ў складзе, згуляўшы з пачатку чатыры зь першых пяці матчаў новага чэмпіянату. У сустрэчы супраць «Эльчэ» быў прызнаны гульцом матчу. Праз тое, што кантракт Ўільямза сканчваўся ў 2024 годзе, і ў СМІ зьявіліся чуткі, што гулец можа далучыцца да такіх клюбаў, як то «Астан Віла», «Барсэлёна», «Лівэрпул» і «Рэал»[5][6]. Аднак, пасьля некалькіх месяцаў перамоваў, гулец пагадзіўся на далейшую супрацу да 2027 году.
Упершыню нападнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Гішпаніі, якую ачольваў Люіс Энрыке, на матчы Лігі нацыяў УЭФА 2022—2023 гадоў у верасьні 2022 году. Ўільямз дэбютаваў у хатняй гульні супраць зборнай Швайцарыі, якая скончыла на карысьць гаспадароў зь лікам 2:1[7]. 17 лістапада ён забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Ярданіі[8].
«Атлетык»:
Гішпанія: