Нікалае Чаўшэску | |
па-румынску: Nicolae Ceaușescu | |
Чаўшэску ў маладосьці | |
Генэральны сакратар РКП | |
---|---|
11 ліпеня 1965 — 25 сьнежня 1989 | |
Папярэднік: | Георге Геаргіў-Дэж |
Наступнік: | пасада скасаваная |
Першы прэзыдэнт СРР | |
29 красавіка 1974 — 25 сьнежня 1989 | |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Іён Іліеску |
Прэзыдэнт Дзяржаўнага савету Румыніі | |
9 сьнежня 1967 — 22 сьнежня 1989 | |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Ківу Стойка |
Наступнік: | пасада скасаваная |
Чалец [Вялікі нацыянальны сход Румыніі | |
31 траўня 1950 — 3 кастрычніка 1955 | |
Прэзыдэнт: | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 студзеня 1918 Скарнічэшці, Олт, Каралеўства Румыніі |
Памёр: |
25 сьнежня 1989 (71 год) Тыргавіштэ, Сацыялістычная рэспубліка Румынія |
Партыя: | Румынская камуністычная партыя |
Сужэнец: | Элена Чаўшэску[d] |
Дзеці: | Валентын, Зоя, Ніку |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нікала́е Чаўшэ́ску (па-румынску: Nicolae Ceauşescu ; 5 лютага [ст. ст. 26 студзеня] 1918, Скарнічэшці, жудзец Олт, Каралеўства Румыніі — 25 сьнежня 1989, Тыргавіштэ, Сацыялістычная рэспубліка Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, генэральны сакратар ЦК Румынскай камуністычнай партыі (РКП) у 1965—1989 гадох. Прэзыдэнт СРР у 1974—1989 гадох.
Прыйшоўшы да ўлады, Нікалае Чаўшэску палегчыў цэнзуру СМІ і адкрыта асудзіў уварваньне Варшаўскага пакту ў Чэхаславаччыну, здабыўшы папулярнасьць. Аднак неўзабаве ягоны таталітарны рэжым стаў самым рэпрэсіўным ва Ўсходнім блёку. З дапамогай тайнай службы Сэкурытатэ Чаўшэску ўсчаў татальнае сачэньне за грамадзянамі, рэпрэсіі і катаваньні, падпарадкаваў СМІ. Правал эканамічнай палітыкі ў 1970-х гадох прывёў да скачку вонкавай запазычанасьці Румыніі. Каб іх пагасіць, у 1982 року Чаўшэску экспартаваў большасьць сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, што прывяло да рэзкага падзеньня ўзроўню жыцьця і дэфіцыту харчаваньня, вады, алею, цяпла, электрычнасьці, лекаў, іншых тавараў першай неабходнасьці. На згаршэньне ягонага культу асобы паўплываў таксама нэпатызм і пагаршэньне вонкавых стасункаў, нават з СССР.
У сьнежні 1989 року ў Тымішаары пачалася антыўрадавая дэманстрацыя, расстраляная 17 сьнежня ўрадавымі сіламі. Пасьля гэтага па ўсёй краіне выбухнулі пратэсты. Чаўшэску з жонкай зьляцелі з Бухарэсту, але былі затрыманыя арміяй, якая перайшла на бок паўстанцаў. Суд над Нікалае і Эленай Чаўшэску прызнаў іх вінаватымі ў эканамічным сабатажы і генацыдзе, пасьля чаго яны былі неадкладна расстраляныя 25 сьнежня. Румынская рэвалюцыя стала адзіным гвалтоўным прыкладам скіданьня камуністычнай улады ў дзяржавах сацыялістычнага блёку.