Нікаляс Зайвальд | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 траўня 2001[1][2] (23 гады) | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | РБ Ляйпцыг | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2020 2020—2023 2023— |
Ліфэрынг Рэд Бул РБ Ляйпцыг |
37 (5) 78 (3) 28 (0) |
Зборныя | ||
2021— | Аўстрыя | 34 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ні́каляс За́йвальд (па-нямецку: Nicolas Seiwald; нар. 4 траўня 2001 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Зайвальд пачаў сваю кар’еру ў 2009 годзе ў моладзевай акадэміі зальцбурскага «Рэд Булу». Дэбютаваў у прафэсійным футболе ў клюбе «Ліфэрынг» 29 траўня 2019 году. У складзе «Рэд Була» запачаткаваў свае выступы 21 лістапада 2020 году, калі выйшаў у стартавым складзе супраць грацкага «Штурма»[3]. 11 кастрычніка 2022 году улучыў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у гасьцявым матчы супраць заграбскага «Дынама». 26 лютага 2023 году было афіцыйна абвешчана, што Зайвальд далучыцца да нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» з сэзону 2023—2024 гадоў і падпісаў з клюбам пяцігадовы кантракт[4][5].
Гулец прыцягваўся да матчах зборнай Аўстрыі розных узростаў. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аўстрыі 12 лістапада 2021 году ў матчы адборачнага цыклю да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Ізраілю.
«Рэд Бул»:
«РБ Ляйпцыг»: