Нікаляс Мадура

Нікаляс Мадура
па-гішпанску: Nicolás Maduro Moros
Прэзыдэнт Рэспублікі Вэнэсуэла
19 красавіка 2013 — цяперашні час
Папярэднік: Уга Чавэс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 лістапада 1962(1962-11-23)[1][2] (62 гады)
Партыя: Адзіная сацыялістычная партыя Вэнэсуэлы(en)
Сужэнец: Сылія Флёрэс
Дзеці: Нікаляс Мадура Гуэра[d]
Узнагароды:
Выява аўтографу

Нікаля́с Маду́ра Мо́рас (па-гішпанску: Nicolás Maduro Moros; нарадзіўся 23 ліпеня 1962 году, Каракас, Вэнэсуэла) — вэнэсуэльскі палітычны дзяяч. З 9 жніўня 2006 году займаў пасаду міністра замежных справаў Вэнэсуэлы. У кастрычніку 2012 году стаў віцэ-прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, захаваўшы за сабой пасаду міністра замежных справаў. З 5 сакавіка 2013 году, пасьля сьмерці Уга Чавэса, выконваў абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы. 14 красавіка 2013 году абраны прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, заступіў на пасаду 19 красавіка.

Працуючы кіроўцам, сваю палітычную кар’еру пачынаў як неафіцыйны сябра прафсаюзу, які прадстаўляў працоўных каракаскага мэтро ў 1970-х і 1980-х. У васьмідзясятых скончыў ліцэй Авалі і грамадзкую сярэднюю школу на захад ад Каракасу. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Руху за V рэспубліку і як актывіст, які адыграў важную ролю ў вызваленьні Ўга Чавэса і прэзыдэнцкай кампаніі апошняга ў 1998 годзе.

Пазьней ён абіраўся ад РПР (Руху «Пятая рэспубліка») у вэнэсуэльскую палату дэпутатаў у 1998 годзе, у Нацыянальны Ўстаноўчы сход у 1999 годзе, у Нацыянальны сход у 2000 і 2005 гадах, прадстаўляючы сталічны раён. Быў абраны сьпікерам парлямэнту, нягледзячы на ​​тое, што ў яго не было дыплёму аб фармальнай вышэйшай адукацыі. На сваёй пасадзе ён заставаўся ў 2005 і першай палове 2006 гадоў.

Жанаты на Сыліі Флёрэс, якая зьяўляецца вядомым левым палітыкам (спачатку ў Руху «Пятая рэспубліка», потым у Адзінай сацыялістычнай партыі Вэнэсуэлы). Яна зьмяніла мужа на пасадзе сьпікера заканадаўчага органу.

20 траўня 2018 году ў Вэнэсуэле адбыліся пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Згодна афіцыйным дадзеным Мадура перамог на іх, набраўшы 67,8% галасоў. Выбары выклікалі пратэст з боку большасьці краінаў Захаду, а таксама Лацінскай Амэрыкі. Чатырнаццаць краінаў, уключаючы Аргентыну, Бразылію і Канаду, адклікалі сваіх паслоў з Каракаса ў знак пратэсту супраць вынікаў выбараў. Па той жа прычыне ЗША наклалі на Вэнэсуэлу дадатковыя эканамічныя санкцыі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў да правядзеньня новых выбараў і спыненьня рэпрэсій у Вэнэсуэле. Акрамя Расеі, вынікі выбараў прызналі таксама Эль-Сальвадор, Куба і Кітай[6]..

4 жніўня 2018 г. на Мадура было зьдзейсьнены няўдалы замах з выкарыстаньнем БПЛА, да якіх была прымацаваная выбухоўка C4. У спробе замаху на прэзыдэнта падазраюцца шэраг ультраправых груповак і ўрад суседняй Калюмбіі[7].

15 жніўня 2018 гадоў ў кангрэсе Калюмбіі ў Багаце самаабвешчаны «Вярхоўны суд Вэнэсуэлы ў выгнаньні» прысудзіў прэзыдэнта да 18 гадоў і трох месяцаў зьняволеньня ў турме Рамо Вэрдэ пад Каракасам па абвінавачваньні ў карупцыі і атрыманьні хабару на суму 35 млн даляраў ад бразыльскага будаўнічага канглямэрату Адэбрэхт, Таксама яму прызначаны штраф на суму 25 млн даляраў[8][9].

4 студзеня 2019 году краіны «Групы Лімы» заявілі аб непрызнаньні новага прэзыдэнцкага тэрміну Мадуры. Прадстаўнікі Аргентыны, Бразыліі, Гаяны, Гватэмалы, Гандурасу, Канады, Калюмбіі, Коста-Рыкі, Панамы, Парагваю, Пэру, Сэнт-Люсіі і Чылі падпісалі адпаведны дакумэнт.

10 студзеня 2019 адбылася інаўгурацыя Мадуры[10], які афіцыйна стаў прэзыдэнтам Вэнэсуэлы ў другі раз. З-за супрацьстаяньня з апазыцыяй Мадура прысягаў у вэнэсуэльскім Вярхоўным судзе, а не ў Нацыянальнай асамблеі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]