Нікалё Барэльля | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 лютага 1997[1][2] (28 гадоў) | |
Рост | 175 см[3] | |
Вага | 68 кг[4] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэрнацыянале | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2020 2016 2019—2020 2020— |
Кальяры → Кома (арэнда) → Інтэрнацыянале (арэнда) Інтэрнацыянале |
105 (7) 16 (0) 27 (1) 154 (15) |
Зборныя | ||
2018— | Італія | 59 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Нікалё Барэльля (па-італьянску: Nicolò Barella; нар. 7 лютага 1997 году) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі. Часьцяком узгадваецца як адзін з найлепшых паўабаронцаў Эўропы[5].
Барэльля ёсьць выхаванцам футбольнай акадэміі «Кальяры»[6][7]. Упершыню зьявіўся на полі ў кашулі сардынскага клюбу 15 студзеня 2015 году ў матчы Кубка Італіі супраць «Пармы»[7] . Ягоны дэбют у Сэрыі А прыпаў на 4 траўня 2015 году зноў у матчы супраць «Пармы». Гэтым разам ён замяніў на 68-й хвіліне Дыега Фарыяса у хатняй перамозе зь лікам 4:0[7]. Дзеля набыцьця гульнявога досьведу Барэльля выправіўся ў арэнду ў «Кома» з Сэрыі Б, дзе адразу стаў гульцом першай адзінаццаткі. 17 верасьня 2017 году па вяртаньні з арэнды забіў першы гол у складзе «Кальяры» ў браму клюбу СПАЛ[8]. 19 лютага 2019 году матч супраць «Сампдорыі» стаў сотым у кашулі «Кальяры». На той момант гульцу было 22 гады.
12 ліпеня 2019 году Барэльля далучыўся да мілянскага «Інтэру» на ўмове арэнды з абавязацельствам выкупу гульца[9]. Італьянец дэбютаваў у клубе 26 жніўня ў матчы супраць «Леччэ», калі выйшаў з лаўкі запасных у другім тайме замест Матыяса Вэсына. Гулец дапамог здабыць гол Антоніё Кандрэва і ўсталяваць фінальны лік 4:0[10]. Футбаліст адразу атрымаў месца ў стартавым складзе клюбу. У сэзоне 2020—2021 гадоў «Інтэрнацыянале» здабыў перамогу ў Сэрыі А, а Барэльля быў высунуты кандыдатам на найлепшага паўабаронцу турніру. 5 лістапада 2021 году гулец склаў новую працоўную дамову зь «Інтэрам», паводле якога ён мусіць заставацца ў клюбе да 2026 году[11]. Па заканчэньні сэзону 2021—2022 гадоў паўабаронца чацьверты раз запар быў улучаны ў сымбалічную зборную Сэрыі А[12].
Прыцягваўся да матчу юніёрскай і моладзевай зборных Італіі. У кастрычніку 2017 году быў упершыню выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Італіі на адборачныя матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборных Паўночнай Македоніі і Альбаніі[13]. Але дэбютаваў паўабаронца крыху пазьней 10 кастрычніка 2018 году пад кіраўніцтвам трэнэра Рабэрта Манчыні ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны ў Генуі, які скончыўся ўнічыю 1:1[14]. 23 сакавіка 2019 году Барэльля ўлучыў своё першы гол за зборную ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы 2020 году[15]. У чэрвені 2021 году быў далучаны да складу зборнай Італіі на пераможным чэмпіянаце Эўропы 2020 году. Гулец быў адным з ключавых гульцоў каманды.
«Інтэрнацыянале»:
Італія:
Інтэрнацыянале — цяперашні склад
|
---|
1 Зомэр · 2 Думфрыс · 6 дэ Врэй · 7 Зялінскі · 8 Арнаутавіч · 9 Цюрам · 10 Л. Мартынэс · 11 Карэа · 12 Дзі Джэнара · 13 Х. Мартынэс · 15 Ачэрбі · 16 Фратэзі · 17 Б’юкенэн · 20 Чалганоглу · 21 Асьляні · 22 Мхітаран · 23 Барэльля · 28 Павар · 30 Аўгусту · 31 Бісэк · 32 Дымарка · 36 Дарміян · 42 Палясіяс · 95 Бастоні · 99 Тарэмі · Раду · Трэнэр: Індзагі |