Одра

Рака
Одра
Агульныя зьвесткі
Выток Одэрске Вэрхі, Чэхія
Вусьце Шчэцінская затока, Балтыйскае мора
Краіны басэйну Чэхія, Польшча, Нямеччына
Вобласьці Брандэнбург, Апольскае ваяводзтва, Ніжнесылескае ваяводзтва, Сылескае ваяводзтва, Любускае ваяводзтва, Заходнепаморскае ваяводзтва, Оламаўцкі край і Мараўска-сылескі край
Даўжыня 854 км
Сярэднегадавы сьцёк 574 м³/с
Плошча басэйну 118 861 км²
Нахіл воднай паверхні 0,73‰
Месцазнаходжаньне
Одра на мапе

О́дра (па-чэску: Odra, па-нямецку: Oder, па-польску: Odra, па-дольнасорбску: Odra, па-верхнелужыцку: Wodra, па-лацінску: Viadua, Viadrus) — рака ў Цэнтральнай Эўропе, працякае па тэрыторыі Чэхіі, Польшчы і Нямеччыны.

Назва ракі ня згадваецца ў гістарычных крыніцах, большасьць старажытных храністаў не ўспамінаюць аб вялікай рацэ паміж Лабай і Віслай. Але Пталямэй кажа аб двух рэках у гэтай мясцовасьці: Suebos i Oviadoua, якія, хутчэй за ўсё, былі выдуманыя. Самыя першыя згадкі аб рацэ называюць яе Одрай (іншыя назвы бяруць ад яе паходжаньне: напр. Viadrus — узгадваецца ў лацінскамоўных крыніцах ХVI стагодзьдзя). Этымалёгію назвы Одра нельга растлумачыць на падставе ніякай вядомай мовы, яле існуюць спробы зьвязаць гэты гідронім з кельцкай, нямецкай і славацкай мовамі.

Ад лацінскай назвы ракі пайшла назва эўрарэгіёну «Pro Europa Viadrina», які быў створаны ў 1993 годзе, а таксама назва польска-нямецкага «Эўрапейскага ўнівэрсытэту Viadrina» у Франкфурце-на-Одры.

Одра мае сваю крыніцу ў Одраўскіх гарах, на вышыні 632 мэтры над узроўнем мора. У горных раёнах, на некаторых адрэзках Одра цячэ па мяжы паміж Чэхіяй і Польшчай, а ў ніжнім цячэньні, празь яе праходзіць мяжа паміж Нямеччынай і Польшчай (па працягу 178,8 км). Самымі вялікімі гарадамі, празь якія цячэ рака, зьяўляюцца Ўроцлаў, Аполе, Шчэцін і Астрава. У Кюстрыне ў Одру ўпадае Варта.

На 704 км цячэньня Одра разьдзяляецца на два рукавы, адзін зь якіх (Усходняя Одра) цячэ ў возера Дабіе, а другі цячэ праз Шчэцін, утвараючы Заходнюю Одру. У навакольлі Шчэціна Одра дзеліцца на некалькі руслаў, упадаючы ў Балтыйскае мора.

Сярэдні нахіл Одры ў верхнім цячэньні складае 7‰, потым ён скарачаецца да 1‰ і яшчэ меншых значэньняў у вусьці, а сярэдні схіл па ўсёй даўжыні складае 0,73‰.

Дзякуючы таму, што Одра зьяўляецца судаходнай практычна па ўсёй даўжыні, яна стала асноўнай воднай транспартнай артэрыяй заходняй Польшчы і ўсходняй Нямеччыны. Рака злучыла прылягаючыя рэгіёны з Балтыйскім морам, дзякуючы чаму яны атрымалі значнае эканамічнае разьвіцьцё. На Одры знаходзяцца 7 водных электрастанцыяў, самая вялікае зь якіх мае магутнасьць 9,7 МВт.