Ойпэн (футбольны клюб)

Ойпэн
Поўная назва Königliche Allgemeine Sportvereinigung Eupen
Заснаваны 1945
Горад Ойпэн, Бэльгія
Стадыён Кервэгстадыён
Умяшчальнасьць: 8363
Кіраўнік Aspire Academy[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Чэленджэр Про Ліга
 · 2023—2024 Про Ліга, 16 месца (паніжэньне)
as-eupen.be (ням.)​ (фр.)​ (анг.)

«Ойпэн» (па-нямецку: Eupen, па-француску: Eupen) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Ойпэну, які ёсьць цэнтрам нямецкамоўнае супольнасьці Бэльгіі. Заснаваны ў 1945 годзе. У 2012 годзе клюб быў набыты катарскім кансорцыюмам, які таксама валодае парыскім «Пары Сэн-Жэрмэнам».

«Ойпэн» былі сфарміраваны 9 ліпеня 1945 году пасьля зьліцьця «Югенд» і «Ойпэн-1920»[2]. Свой першы матч аб’яднаная каманда правяла 21 ліпеня падчас сьвяточнага турніру падчас нацыянальнага сьвята[3].

Празь некалькі тыдняў клюб дэбютаваў у Другім дывізіёне Льескай правінцыйнай лігі[3]. Да 1947 году, калі клюб значна палепшый інфраструктуру, пабудаваўшы галоўную трыбуну і ўладкаваўшы электрычнае асьвятленьне, клюб праз дрэнныя вынікі мог быць пазбаўлены права ўдзелу ў рэгіянальнае лізе[3]. Ачоленая трэнэрам Ражэрам Бургерсам, «Ойпэн» набраў добрую хаду і праз шэраг прасоўваньняў упершыню ў гісторыі дасягнуў нацыянальных ліг у 1951 годзе[3]. Аднак, клюбны шлях у нацыянальных першынствах быў нядоўгім, бо клюб хутка вываліўся назад у рэгіянальную лігу.

Наступнае прасоўваньне да нацыянальных дывізіёнаў адбылося ў сэзоне 1955—1956 гадоў. У наступным дружыну ачольваў Альбэр Бэртран[3]. Клюб вагаўся паміж рэгіянальнымі і нацыянальнымі дывізіёнам, і здолеў замацавацца на вышэйшых дывізіёнах да 1969 году[3]. Ужо пад кіраўніцтвам Юбэра ван Дармаля клюб фінішаваў другім у чацьвертым дывізіёне ў сэзоне 1967—1968 гадоў і здолеў прасунуцца ў трэці дывізіён. Кіраўніцтва «Ойпэну» вырашыла пабудаваць новую трыбуну на наступны год[3], а ван Дармаль здабыў перамогу у трэцім дывізіёне, здабыўшы для каманды квіток у другі дывізіён. Тая дружына ўлучала такіх выбітных для клюбу гульцоў, як то Вэрнэр Пірар, Карл Франсэн, Гюнтэр Бруль і Эльмар Койтген, апошні зь якіх потым стаў мэрам Ойпэну і сябрам парлямэнту нямецкамоўнае супольнасьці Бэльгіі[2][3].

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/kas-eupen/mitarbeiterhistorie/verein/1245
  2. ^ а б «Club history». K.A.S. Eupen.
  3. ^ а б в г д е ё ж Falter, Erich (1995). «50 Jahre A.S. Eupen 1945-1995». Eupen: Grenz-Echo Druckerei.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]