Оклэндзкі заапарк — заапарк у Оклэндзе плошчай 16,35 га. Адчынены ў 1922 годзе.
Тэрыторыя заапарку ўмоўна падзяляецца на зоны паводле мясцовасьці паходжаньня жывёлаў, таксаноміі або біёму. Удзельнічае ў праграме захаваньня відаў (асабліва новазэляндзкіх), дасьледваньні і адукацыі.
У цяперашні час у Оклэндзкім заапарку пражываюць прыкладна 700 жывёлаў 117 розных відаў[1]. Паводле мясцовасьці паходжаньня жывёлаў, таксаноміі або біёму арганізаваныя экспазыцыі (напрыклад, «шпацыр па Аўстраліі», «рака гіпа», «сьцежка прыматаў», «прайды» і інш.).
Оклэндзкі заапарк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |