О́ламаўц (па-чэску: Olomouc, па-нямецку: Olmütz, па-лацінску: Eburum альбо Olomucium) — горад у Чэхіі, цэнтар Оламаўцкага краю.
Горад Оламаўц знаходзіцца ва ўсходняй частцы Чэхіі, у цэнтры гістарычнага рэгіёну Маравія на абодвух берагах ракі Моравы. У горадзе жыве каля ста тысяч жыхароў, шчыльнасьць насельніцтва складае 993 жыхары на км². Акрамя таго ў Оламаўцы жыве больш за дзесяць тысяч студэнтаў Унівэрсытэту Палацкага і іншых навучальных установаў.
Оламаўц заснаваны ў 1253 годзе. У свой час ён быў сталіцай Мараўскай дзяржавы.
Оламаўц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў