Олдржых Вэлен

Олдржых Вэлен
Oldřich Velen
Імя пры нараджэньні Олдржых Волек
Дата нараджэньня 15 верасьня 1921
Месца нараджэньня Сьцяг Чэхіі Брно
Дата сьмерці 4 траўня 2013
Месца сьмерці
Грамадзянства Чэхаславаччына Чэхаславаччына
Месца вучобы
Занятак актор
IMDb ID nm0892435

О́лдржых Вэ́лен (па-чэску: Oldřich Velen), пры нараджэньні Олдржых Волек (чэск. Oldřich Volek; 15 верасьня 1921, Брно-Тураны, Чэхаславаччына — 4 траўня 2013[3]) — чэскі актор. Тэлегледачам вядомы дзякуючы пасьпяховаму тэлесэрыялу «Не судзіце Славаччыну» паводле аднайменнае кнігі Здэнэка Галушкі, дзе ён выканаў адну з галоўных роляў разам з папулярным славацкім акторам Ёзэфам Кронэрам.

Скончыўшы гімназію і кансэрваторыю ў Брне, пэўны час іграў у тэатры ў Чэскіх Будзяёвіцах, які пазьней быў гвалтоўна пераселены нацыстамі ў Табар. Падчас нацысцкай акупацыі Олдржых Вэлен пэўны час быў увязьнены ў Коўніцкім інтэрнаце (Брно), які ў часе Другой сусьветнай вайны выконваў функцыі асноўнай мараўскай вязьніцы брненскага гестапа.

Цягам шаснаццаці гадоў працаваў у тэатры ў Оламаўцы, некалькі гадоў быў таксама сябрам акторскага калектыву кінастудыі Barrandov, выступаў у легендарным Тэатры на балюстрадзе(cs) ў Празе.

Быў вельмі пасьпяховым акторам, за сваё жыцьцё згуляўшы ў амаль 300 фільмах, у тым ліку ў 5 сэрыях сэрыялу «Хамяк у начной кашулі» і ў 5 сэрыях «Вяртаньня Арабэлі».

  1. ^ а б Vědecká knihovna v Olomouci Oldřich Velen // REGO (чэс.)
  2. ^ Velen, Oldřich, 1921-2013 // Olomouc City Library regional database (чэс.)
  3. ^ Zemřel herec Oldřich Velen z Arabely (чэс.) Kultura. Borgis, a.s. (27 чэрвеня 2013). Праверана 2 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]