Ольбарг | |||
Поўная назва | Aalborg Håndbold | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | Aalborg | ||
Заснаваны | 2000 | ||
Арэна | Гігантыюм Зьмяшчальнасьць: 5020 | ||
Галоўны трэнэр | Майк Махульля | ||
Чэмпіянат | Дацкая ліга | ||
2023—2024 | 1 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
«Ольбарг» (па-дацку: Aalborg Håndbold) — дацкі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў Дацкай мужчынскай лізе. Свае хатнія матчы ладзіць на арэне Гігантыюм.
У 2000 годзе «Ольбарг» паўстаў, пераняўшы ліцэнзію ад іншага былога клюбу гораду. Свой першы чэмпіянат клюб выйграў у 2010 годзе, перамогшы ў фінальнай сэрыі матчаў зь лікам 2:1 клюбу «Кольдынг». Пры гэтым лёс фіналу вырашаўся ў сэрыі штрафных кідкоў. У студзені 2011 году клюб прайшоў праз працэдуру рэфармаваньня. Фундатарам клюбу выступіў бізнэсовец Эйгільд Б. Крыстэнсэн[1], а дырэктарам каманды стаў Ян Лярсэн. Абодва дзеячы паходзяць з Ольбаргу. Наступным разам клюб стаў пераможцам чэмпіянату Даніі ў 2013 годзе, зноўку адолеўшы супраціў «Кольдынгу».
У 2014 годзе «Ольбарг» заняў другое месца і прабіўся ў 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе пацярпеў паразу ад «Барсэлёны». Посьпех «Ольбаргу» працягнуўся ў 2015 годзе, калі яны зноўку прасунуліся ў 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Супернікам дацкага клюбу яшчэ раз была «Барсэлёна», якая ізноў выбіла ольбарскі клюб. У 2017 годзе «Ольбарг» выйграў чэмпіянат Даніі ў трэці раз, а з 2019 па 2021 гады яны здабывалі перамогу ў айчынным першынстве тройчы запар. У 2021 годзе «Ольбарг» выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў ЭГФ, стаўшы першай дацкай камандай, якая здолела дамагчыся такога плсьпеху. У фінале «Ольбарг» прагуляў «Барсэлёне». У 2024 годзе дацкі клюб яшчэ раз прасунуўся да фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе саступіў свайму звыкламу суперніку з Барсэлёны.