Ольстэр | |
Ulaidh | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Ірляндыя, Паўночная Ірляндыя |
Статус | Правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Бэлфаст |
Найбольшы горад | Бэлфаст |
Насельніцтва (2006) | 1 993 918 (2-е месца) |
Плошча | 24 481 км² (1-е месца) |
Месцазнаходжаньне Ольстэра | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+0 |
Код ISO 3166-2 | IE-U |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
О́льстэр (па-ірляндзку: Ulaidh / Cúige Uladh, па-ангельску: Ulster) — правінцыя на поўначы Ірляндыі, аб'ядноўвае графствы Антрым, Арма, Каван, Фэрмана, Лёндандэры, Данегол, Даўн, Монахан, Тырон, разьмяшчаецца на тэрыторыі Рэспублікі Ірляндыі (3 графствы) й Паўночнай Ірляндыі (6 графстваў). Найбуйнейшы населены пункт — Бэлфаст. Насельніцтва складае 1 993 918 чалавек, сярод усіх ірляндзкіх правінцый гэта другі паказьнік паводле колькасьці насельніцтва. Асноўнай мовай зьяўляецца ангельская, другая паводле распаўсюджанасьці — ірляндзкая. Часам Ольстэрам памылкова называюць Паўночную Ірляндыю.
У раньнім Сярэднявеччы правінцыяй кіравала дынастыя О’Нілаў. Пасьля нарманскага ўварваньня ў XII стагодзьдзі Ольстэр трапіў пад кантроль нарманскіх баронаў — спачатку дэ Курсі, затым — дэ Лясі. Яны стварылі тут Ольстэрскае графства. У XIX стагодзьдзі Ольстэр стаў самай заможнай і квітнеючай правінцыяй Ірляндыі, а Бэлфаст пераўзышоў сталіцу, Дублін, паводле насельніцтва. У XX стагодзьдзі Ольстэр стаў арэнай сутыкненьняў ІРА і праангельскіх ольстэрскіх юніяністаў (Асацыяцыя абароны Ольстэру, Добраахвотніцкі фронт Ольстэру).
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |