Опус у музыцы — усякі музычны твор, сачыненьне[1].
Музычным творам уласьцівы асаблівы, дэталёвы нотны, ці будзь-які іншы запіс.
З другой паловы XVII стагодзьдзя склалася сістэма нумэрацыі аўтарскіх сачыненьняў опусамі па нарастаючым парадку. Да канца XVIII стагодзьдзя выдавецтвы выкарыстоўвалі опусы дзеля некалькіх інструмэнтальных сачыненьняў, звычайна трох, шасьці ці дванаццаці, аднаго жанру, да прыкладу 12 санат op. 2 Антоніё Вівальдзі, дзеля таго, каб ня блытацца ў іх.
З канца XVIII стагодзьдзя кампазытары сталі выкарыстоўваць опусы, каб ідэнтыфікаваць свае сачыненьне. Звычайна опусы сапраўды выстаўляліся па нарастаючым парадку выдавецтвам, альбо адразу кампазытарам, але музыкі пачалі карыстацца опусамі не па парадку. Некаторыя кампазытары карысталіся нумэрацыяй опусамі, але потым пераставалі гэта рабіць: Фэрэнц Ліст, Ігар Стравінскі, Бэла Бартак. Сяргей Пракоф’еў надаваў сваім творам новыя опусы нават пасьля іх рэдакцыі, яго чацьвёртая сымфонія мае два нумара: першы — op. 47, другі — op. 112. Так, многія кампазытары давалі сачыненьню нумар опуса толькі тады, калі лічылі, што іх твор «заслугоўвае» гэтага, што ён адзначаны талентам, творам, якія яны лічылі вучнёўскімі й нясталымі, нумар не давалі[2].
Абрэвіятура WoO (ням. Werke ohne Opuszahl) азначае сачыненьне бяз опуса. Гэты тэрмін быў прыдуманы Бэтговэнам і выкарыстоўваўся ў ягоных творах, творах Брамса, Шумана й іншых.
У Францыі замест opus ужываюць œuvre, у Аўстрыі й Нямеччыне — werk, у Расеі — сочинение.