Оракл-арэна

Oracle Arena
Краіна ЗША
Горад Оўклэнд
Год пабудовы 15 красавіка 1964
Дата адкрыцьця 9 лістапада 1966 (58 гадоў таму)
Зьмяшчальнасьць Хакей 17 200
Баскетбол 19 596
Канцэрты 20 000
Хатняя каманда Голдэн Стэйт Ўорыярз
Каардынаты 37°45′1″ пн. ш. 122°12′11″ з. д. / 37.75028° пн. ш. 122.20306° з. д. / 37.75028; -122.20306Каардынаты: 37°45′1″ пн. ш. 122°12′11″ з. д. / 37.75028° пн. ш. 122.20306° з. д. / 37.75028; -122.20306
Oracle Arena на мапе ЗША
Oracle Arena
Oracle Arena
Oracle Arena
Афіцыйны сайт

О́ракл-арэн́а (па-ангельску: Oracle Arena), таксама вядомая як «Оўклэнд Калізеўм-арэна» (па-ангельску: Oakland Coliseum Arena), «Оўклэнд-арэна», «Арэна ў Оўклэнд» і «Нью-арэна» (па-ангельску: The New Arena) — спартовы комплекс у Оўклэндзе, Каліфорнія. Першая назва стадыёну — «Оўклэнд-Аламэда Каўнці Калізеўм-арэна» (па-ангельску: Oakland-Alameda County Coliseum Arena). На сёньняшні час гэта самая старая арэна, што выкарыстоўваецца ў чэмпіянаце НБА.

З 1966 году «Оракл-арэна» зьяўляецца хатняй для баскетбольнага клюбу НБА «Голдэн Стэйт Ўорыярз». У сэзонах 1997/98 і 1998/99 студэнцкая каманда «Каліфорнія Голдэн Бэарз» з Pac-10 выступала на гэтай арэне, у 1966—1973 гадох «Бэй Бомбэрс», у 1967—1976 «Каліфорнія Голдэн Сілз» з НХЛ.

У 1996 годзе арэна была перабудаваная.

20 кастрычніка 2006 году «Голдэн Стэйт Ўорыярз» і кампанія Oracle падпісалі дзесяцігадовая пагадненьне, па якому стадыён будзе называцца «Оракл-арэна»[1].

Арэна прымала шоў рэстлінга WCW SuperBrawl у 1999 годзе і WWE Elimination Chamber у 2011 годзе[2], а также Матч усіх зорак НБА у 2000 годзе[3].

  1. ^ World’s Largest Enterprise Software Company Enters Into Multi-Year Deal To Brand Home Of Bay Area NBA Team Праверана 2015-03-22 г.
  2. ^ Matt Boone (20 Feb 2011) WWE Elimination Chamber PPV Results (February 20, 2011 Праверана 2015-08-22 г.
  3. ^ 2000 All-Star Game recap Праверана 2015-08-22 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]