Ордэн Белага Арла (па-польску: Order Orła Białego) — найстарэйшая і найвышэйшая ўзнагарода Рэчы Паспалітай, а пазьней Польшчы, якой узнагароджвалі за выбітныя цывільныя і вайсковыя заслугі як у часы міру, так і вайны. Не падзяляецца на клясы.
Ордэн Белага Арла носяць на блакітнай стужцы, перавешанай празь левае плячо да правага боку.
Ордэн быў заснаваны 1 лістапада 1705 каралём Аўгустам II на замку ў Тыкоціне, малым мястэчку на Падляшшы, на рацэ Нараў, дзе бывалі каралі, магнаты і князі Рэчы Паспалітай.
Атрымлівалі яго тады ў асноўным магнаты, якія падтрымлівалі яго ў вольнай элекцыі: Караль Станіслаў Радзівіл, Гэранім Любамірскі, Міхал Казімер Агінскі, Ігнаці Красінскі, Станіслаў Костка Патоцкі, Станіслаў Малашэўскі, але і Іван Мазэпа.
Ордэн Пагоні, найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, была створаная Радай БНР у выгнаньні ў 1947 годзе, абапіраючыся на традыцыі дзяржаўных узнагародаў часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, у тым ліку ў якасьці «лякалізаванай» і «пераасэнсаванай» вэрсіі Ордэну Белага арла як «агульнай для народаў былой Рэчы Паспалітай узнагароды»[1].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|