Ордэн мечаносцаў, Ордэн братоў мяча (па-нямецку: Schwertbrueder) — рыцарскі ордэн, створаны на землях сучасных Латвіі і Эстоніі рыскім біскупам Альберт фон Буксгёўдэнам у 1202 годзе і зацьверджаны папам рымскім у 1205 годзе. Ордэн ажыцьцяўляў ваенна-рэлігійную экспансію, падпарадкоўваючы аўтахтоннае насельніцтва. На ўсходнім кірунку ўступіў у ваеннае супрацьстаяньне з Полацкім княствам, забраў яго прыгарады Кукенойс і Герцыке.
Пасьля буйнога паражэньня ад літвінаў пад Шаўлямі ў 1236 годзе Ордэн згодна з булай папы рымскага Рыгора IX 12 траўня 1237 году аб’яднаўся з Тэўтонскім і стаў яго паўночным аддзелам[1].