Оскар Дуартэ | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 чэрвеня 1989[1][2][3][…] (35 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сапрыса | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2013 2010 2013—2016 2016—2019 2019—2022 2022—2024 2024— |
Сапрыса → Пунтарэнас (арэнда) Бруге Эспанёл Левантэ Аль-Вагда Сапрыса |
48 (3) 15 (1) 84 (7) 51 (1) 60 (3) 46 (4) 2 (1) |
Зборныя | ||
2010— | Коста-Рыка | 75 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Оскар Дуартэ Гайтан (па-гішпанску: Óscar Duarte Gaitan; нарадзіўся 3 чэрвеня 1989 году, Масая, Нікарагуа) — костарыканскі футбаліст, які нарадзіўся ў Нікарагуа. Гулец клюбу «Сапрыса» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Дуартэ паспачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2008 годзе ў складзе клюбу «Сапрыса». У сэзоне 2009—2010 гадоў разам з клюбам стаў чэмпіёнам Коста-Рыкі, атрымаўшы перамогу ў фазе Кляўсура. У сярэдзіне 2010 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Пунтарэнас», але ўжо на пачатку 2011 году вярнуўся ў «Сапрысу». З 2013 году зьяўляецца гульцом бэльгійскага клюбу «Бруге».
У нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі дэбютаваў 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ямайкі, які скончыўся зь лікам 0:0.
«Сапрыса»
«Бруге»: