Оскар Кардоса | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1983[1][2][3][…] (41 год) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лібэртад | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 2005—2006 2006—2007 2007—2014 2014—2016 2016—2017 2017— |
3 Лютага Насьяналь Ньюэлз Олд Бойз Бэнфіка Трабзанспор Алімпіякос Пірэй Лібэртад |
34 (20) 63 (22) 33 (21) 175 (111) 50 (25) 22 (3) 250 (100) |
Зборныя | ||
2007— | Парагвай | 57 (12) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
О́скар Рэнэ́ Кардо́са Мары́н (па-гішпанску: Óscar René Cardozo Marín; нарадзіўся 20 траўня 1983 году, Хуан-Эўлёхіё-Эстыгарыбія, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, нападнік клюбу «Лібэртад» і гулец нацыянальнай зборнай Парагваю. Двойчы абіраўся найлепшым футбалістам году ў Парагваі (2006 і 2009).
Да 2006 году Оскар гуляў у розных парагвайскіх клюбах. У другой палове 2006 году ён перайшоў у аргентынскі «Ньюэлз Олд Бойз» за 1,2 млн даляраў ЗША. За першы сэзон Оскар згуляў 16 матчаў і забіў 11 мячоў. Дзякуючы сваёй добрай гульні Кардоса атрымаў прыз футбаліста году ў Парагваі.
20 чэрвеня 2007 году Оскар перайшоў у «Бэнфіку» за 9,1 млн эўра за 80% правоў на гульца. Кар’ера ў Партугаліі ў Кардоса пачалася вельмі добра, ён пачаў рэгулярна выходзіць у асноўным складзе й стаў найлепшым бамбардзірам клюбу з 16 мячамі ў розных спаборніцтвах. У сэзоне 2009—2010 гадоў забіў у чэмпіянаце Партугаліі 26 мячоў у 29 матчах і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, што дапамагло «Бэнфіцы» атрымаць перамогу ў партугальскім чэмпіянаце ўпершыню з 2005 году. Яшчэ 10 мячоў Кардоса забіў за сэзон у Лізе Эўропы, падзяліўшы з Кляўдыё Пісара тытул найлепшага бамбардзіра турніру.
4 жніўня 2014 году «Бэнфіка» абвесьціла пра пераход гульца ў турэцкі «Трабзанспор» 5 млн эўра. Акрамя таго, выплаты могуць быць павялічаны яшчэ на 1,6 млн эўра ў залежнасьці ад вынікаў гульні футаліста[4].
Свой першы матч за зборную Парагваю Кардоса правёў 5 сакавіка 2007 году супраць зборнай Мэксыкі. У гэтым жа матчы ён забіў свой першы гол на міжнароднай арэне.
«Бэнфіка»:
«Алімпіякос»:
«Лібэртад»: