Остэапаро́з (стар.-грэц. ὀστέον + πόρος — косьць + кіпра) — разрэджаньне касьцявой тканкі шкілета праз страту вапня з утварэньнем у ёй пустотаў. Ускладненьне хваробы вядзе да пералому(en) шыйкі сьцягна(en) і хрыбетніка, што ўяўляе сьмяротную пагрозу.
Прадухіленьню немачы спрыяе багатая на вапень ежа: малочныя вырабы (ёгурт[прыбраць шаблён], кефір, сыр і тварог)[1], зялёная гародніна (аліўкі(be), брокалі(en), кроп(be), ліставая салата(be), пятрушка(be), сельдэрэй(be) і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля(be)), грэчка, інжыр(en), капуста, марэлі, морква, рыба (гарбуша(en), лешч і судак), семкі кунжута(be) і сланечніка, цытрусавыя(en), шпінат(en) і халва[прыбраць шаблён][2]. Для засвойваньня вапня варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D(en) ежу (рыбін тлушч і марская рыба, масла і яечны жаўток(be)). Дзеля захаваньня вапня ў касьцях варта ўнікаць ужываньня жывёльнага тлушчу, кавы і солі. Косьцеўтварэньню спрыяюць аэробіка[прыбраць шаблён], бег, плаваньне, расьцяжка, танцы[3], тэніс і хуткая хада(en). Шчыльнасьці косьці спрыяюць 50 скокаў на месцы штодня.
Да ўзьнікненьня хваробы вядзе маларухомы лад жыцьця(en), нізкая вага, паленьне(en), піцьцё кавы, газаваных і сьпіртовых напояў[4], працяглы прыём лекаў (стэроідныя гармоны і тэтрацыкліны(en)). Ускладненьні наступных хваробаў таксама спрыяюць разьвіцьцю немачы: рэўматычныя(en) (рэўматоідны артрыт(en), сыстэмная чырвоная ваўчанка(en), анкілязавальны спандыліт(en)) і эндакрынныя(be) хваробы (сындром Іцэнкі — Кушынга(en), гіпэрпаратырэоз(en), гіпэртырэоз(en)), захворваньні страўнікава-кішачнага тракта з парушэньнем усмоктваньня, хваробы нырак (хранічная ныркавая недастатковасьць(en)) і імпатэнцыя[5].
Хвароба выяўляецца праз боль у паясьнічнай вобласьці, крыжы(en) і тазасьцегнавых суставах(en), адчуваньне цяжару між лапатак(en), цяглічную млявасьць і парушэньне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласьць і боль у ступнях[6]. Таксама адзначаецца зьмяншэньне росту, скрыўленьне хрыбетніка, сутаргі ў нагах, ломкасьць і слаеньне пазногцяў[7], пасівеньне валасоў і выпадзеньне зубоў[8].
Остэапароз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў