Ота Скарцэні па-нямецку: Otto Skorzeny | |
12 чэрвеня 1908 — 6 ліпеня 1975 | |
Месца нараджэньня | Вена, Аўстра-Вугоршчына |
---|---|
Месца сьмерці | Мадрыд, Гішпанія |
Прыналежнасьць | Трэці Райх |
Гады службы | 1939—1945 |
Званьне | Обэрштурмбарнфюрэр СС |
О́та Скарцэ́ні (па-нямецку: Otto Skorzeny; 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Вугоршчына — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Гішпанія) — нямецкі дывэрсант; обэрштурмбанфюрэр СС, які праславіўся ў гады Другое сусьветнае вайны сваімі спэцапэрацыямі. Самая вядомая апэрацыя Скарцэні — вызваленьне са зьняволеньня зрынутага Бэніта Мусаліні.
Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 году ў Вене ў сям’і нашчадкавых вайскоўцаў. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік раненьня, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Сябра «Акадэмічнага легіёну».
Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунэрам, які рэкамэндаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасьля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацыскі путч у Вене. У гэтых арґанізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідэрскія якасьці.
У 1938 годзе падчас аншлюсу Аўстрыі нацыскаю Нямеччынаю арыштаваў прэзыдэнта Аўстрыі Вільгельма Мікляса і канцлера Шушніга.
10 лістапада 1938 году Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасьля якой стаў уладальнікам[1] раскошнай вілы, гаспадар якой, габрэй, бясьсьледна зьнік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належаць габрэям, пасьля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесьця.
У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разьведчыкаў.[2]
Ота Скарцэні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў