Ошава | |||||
анг. Oshawa | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1850 | ||||
Краіна: | Канада | ||||
Правінцыя: | Антарыё | ||||
Рэгіён: | Дэргэм | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 106 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 905, 289, 365 | ||||
Паштовы індэкс: | L1G, L1H, L1J, L1K, L1L | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°54′0″ пн. ш. 78°51′0″ з. д. / 43.9° пн. ш. 78.85° з. д.Каардынаты: 43°54′0″ пн. ш. 78°51′0″ з. д. / 43.9° пн. ш. 78.85° з. д. | ||||
Ошава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.oshawa.ca/ |
Ошава (па-ангельску: Oshawa) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Антарыё на беразе возера Антарыё, прыкладна каля 60 км на ўсход ад Таронта.
Ошава ў 2011 годзе была прызнана «аўтамабільнай сталіцай Канады»[2], раней падзяляючы гэты тытул з горадам Ўінсар. Аўтамабільная прамысловасьць, у прыватнасьці, грунтуецца на канадзкім падразьдзяленьні кампаніі General Motors, якое знаходзіцца ў авангардзе мясцовай эканомікі.
Гісторыкі лічаць, што вобласьць, якую на сёньня займае Ошава, зьяўлялася перавалачным пунктам для гандлю мяхамі. Мяхі грузіліся на каноэ індзейцамі ў гавані Ошава й транспартаваліся ў розныя індзейскія гандлёвыя кропкі, разьмешчаных на захадзе ў вусьце ракі. Каля 1760 году французы пабудавалі гандлёвы пост недалёка ад гавані, які аднак пазьней быў у заняпадзе, але ягоныя руіны далі прытулак першым імігрантам з Эўропы.
У канцы XVIII стагодзьдзя мясцовы жыхар, Роджэр Конант, пачаў экспартаваць ласось у ЗША. Ягоны посьпех у гэтай справе прыцягнуў далейшую міграцыі ў рэгіён. Вялікая колькасьць імігрантаў былі ляялістамі Аб’яднанай Імпэрыі, якія зьехалі зь незалежнай ЗША, каб жыць пад брытанскім панаваньнем. Пазьнейная павялічылася ірляндзкія й франка-канадзкая іміграцыя, пасьля чаго пачаўся працэс індустрыялізацыі гораду. Статус гораду быў атрыманы ў 1857 годзе.
Асноўнай галіной эканомікі Ошава заўсёды зьяўлялася аўтамабілебудаваньне, у якім асаблівае месца займае канадзкае падразьдзяленьне General Motors. З часу заснаваньня буйных зборачных заводаў кампаніяй McLaughlin Carriage Company у 1876 годзе, яны, таксама як і штаб-кватэра GMC, да гэтага часу разьмяшчаюцца ў межах гораду.
У Ошава таксама было заснавана конегадоўчае прадпрыемства Windfields Farm, дзе нарадзіўся від вядомага канадзкага рысаку Паўночны Танцор.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |