Оярс Вацыеціс

Оярс Вацыеціс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 лістапада 1933(1933-11-13)[1][2]
Памёр 28 лістапада 1983(1983-11-28)[2] (50 гадоў)
Сужэнец Людміла Азарава[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, дзіцячы пісьменьнік, пісьменьнік, перакладнік
Мова латыская мова[3]
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР

О́ярс Ва́цыеціс (па-латыску: Ojārs Vācietis; 13 лістапада 1933, хутар Думп'і, Валкскі раён, Латвія28 лістапада 1983, Рыга) — латыскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1972). Народны паэт Латвіі (1977). Дзяржаўная прэмія СССР (1982).

Навучаўся ў Латвійскім унівэрсытэце.

Друкаваўся з 1950 году. Чалавек як стваральнік усіх каштоўнасьцей, як частка прыроды і гегемон жыцьця, яго адносіны да Сусьвету, гісторыі, народу і часу — асноўнае ў кнігах паэзіі Вацыеціса «Вецер далёкіх вандраваньняў» (1956), «Дыханьне» (1966, Дзяржаўная прэмія Латвіі 1967), «Час зязюль» (1968), «Гама» (1976), «Антрацыт» (1978), «Правапіс маланкі» (1980). Аўтар аповесьці «Вачыма тых дзён» (1958).

Асобныя вершы Вацыеціса ў перакладзе Рыгора Барадуліна выйшлі на беларускай мове ў зборніку «Латышская савецкая паэзія».

  1. ^ Вациетис Ояр Оттович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б Ojārs Vācietis // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]