Паблё Аймар | ||
Pablo Aimar playing against.jpg | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 лістапада 1979 (44 гады) Рыё-Куарта, Аргентына | |
Рост | 170 см | |
Вага | 62 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2001 2001—2006 2006—2008 2008—2013 2013—2014 2015 |
Рывэр Плэйт Валенсія Сарагоса Бэнфіка Джахор Дарул Такзім Рывэр Плэйт |
82 (22) 162 (34) 57 (5) 107 (12) 8 (2) 1 (0) |
Зборныя | ||
1999—2009 | Аргентына | 52 (8) |
Паблё Сэзар Аймар (па-гішпанску: Pablo Cesar Aimar; нарадзіўся 3 лістапада 1979 году, Рыё-Куарта, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. У 1999—2009 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Паблё Аймар пачаў займацца футболам у школе аргентынскага клюбу «Эстудыянтэс». Там на яго зьвярнуў увагу тагачасны трэнэр «Рывэр Плэйт» — Даніель Пасарэльля, і неўзабаве Аймар далучыўся да юніёрскай каманды «Рывэру»[1]. 11 жніўня 1996 году ва ўзросьце 16 гадоў, Аймар дэбютаваў у чэмпіянаце Аргентыны за галоўную каманду «мільянэраў» і ў тым жа сэзоне ўпершыню за кар’еру стаў чэмпіёнам краіны. Празь некалькі гадоў Аймар заваяваў месца ў асноўным складзе «Рывэр Плэйт» і рэпутацыю аднаго з самых таленавітых футбалістаў Паўднёвай Амэрыкі.
На Паблё прэтэндавалі адразу «Інтэр» і «Барсэлёна»[2], але сам Аймар абраў «Валенсію» для працягу кар’еры, дзе тады гулялі трое ягоных суайчыньнікаў[3]. Трансфэр Аймара, то бок 24 млн даляраў, стаў самым буйным у гісторыі «кажаноў».
У «Валенсіі» Аймар адразу заявіў пра сябе як гулец стартавага складу. Ён дапамог валенсійцам дабрацца да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2000—2001 гадоў, аднак там яго й усю каманду спасьцігла няўдача — «Валенсія», якая вяла ў ліку па ходзе гульні, атрымала паразу ў сэрыі пэнальці мюнхэнскай «Баварыі». У наступным сэзоне з «Валенсіяй» Аймар атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі, у 2004 годзе «кажаны» паўтарылі гэты посьпех, дадаўшы да гішпанскага тытулу перамогу ў Кубку УЭФА й Супэркубку Эўропы.
У 2006 годзе Аймар перайшоў з «Валенсіі» ў «Сарагосу», якая заплаціла за аргентынца 11 млн эўра. Афіцыйныя прадстаўнікі новай каманды Паблё назвалі гэты трансфэр «самым важным у гісторыі клюбу»[4]. Але надоўга затрымацца ў сталіцы Арагону ў Аймара не атрымалася, бо ў 2008 годзе «Caрагоса» вылецела зь Ля Лігі, і ён вырашыў зьмяніць клюб. Новым месцам працы Аймара стала «Бэнфіка»[5].
У 1999 годзе Паблё ўпершыню быў выкліканы ў асноўную каманду зборнай Аргентыны. Аймар браў удзел ў чэмпіянатах сьвету 2002 і 2006 гадоў у складзе зборнай Аргентыны.
«Рывэр Плэйт»:
«Валенсія»:
«Бэнфіка»:
«Джахор Дарул Такзім»:
Аргентына:
Паблё Аймар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў