Павал Забелін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 чэрвеня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 195 см | |
Вага | 87 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сокал Саратаў[d] | |
Нумар | 28 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2020 | Нёман Горадня | 79 (7) |
2016 | → Баранавічы | 13 (4) |
2016—2017 | → Мікашэвічы | 44 (13) |
2021—2023 | Шахцёр Салігорск | 32 (2) |
2021 | → Нёман Горадня | 14 (2) |
2021 | → Андыжан[d] | 14 (3) |
2023 | Табол | 10 (1) |
2024— | Сокал Саратаў[d] | 31 (0) |
Зборныя | ||
2015 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
2024— | Беларусь | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Павал Забелін (нарадзіўся 30 чэрвеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага «Сокалу».
Выхаванец СДЮШАР гарадзенскага «Нёмну», з 2011 году выступаў за клюбны дубль. У сэзоне 2013 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе, стаў капітанам дублю. У 2014 годзе ўжо стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 14 верасня 2014 году ў матчы супраць «Дняпра», выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне. Перад сэзонам 2015 году значная колькасьць маладых гульцоў, у тым ліку і Забелін, была пераведзеная ў асноўны склад. 4 красавіка 2015 году забіў свой першы гол за «Нёман» у браму БАТЭ ў матчы ў адказ чвэрцьфіналу Кубка Беларусі. Гульня скончылася зь лікам 1:2. У сэзоне 2015 году рэгулярна зьяўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У красавіку 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Баранавічы»[3]. У ліпені 2016 году на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У студзені 2018 году вярнуўся ў «Нёман»[5], але адразу на правах арэнды далучыўся да дэбютанту Найвышэйшай лігі — клюбу «Смалявічы»[6]. Аднак ужо праз два тыдні арэнднае пагадненьне было скасаванае[7]. Пазьней праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клюб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Найышэйшай лізе, і паўабаронца вярнуўся ў «Нёман». Гуляў пераважна за дубль, з 19 галамі стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў. У асноўнай камандзе правёў 9 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку Беларусі. У сэзоне 2019 году стаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе, у канцы сэзону стаў выходзіць у стартавым складзе. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» да канца 2020 году[8]. У сэзоне 2020 году замацаваўся ў асноўным складзе, забіў 7 галоў, чым дапамог гарадзенцам заняць пятае месца ў чэмпіянаце.
У студзені 2021 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[9]. Аднак, у пачатку сэзона 2021 году не выходзіў на гульнявую пляцоўку і ў сакавіку вярнуўся ў «Нёман» на правах арэнды[10], дзе зноў стаў гульцом асноўнага складу. У ліпені 2021 году быў адкліканы з арэнды ў «Нёмне»[11] і неўзабаве выправіўся ва ўзбэцкі «Андыжан»[12], дзе замацаваўся ў аснове, але ня выратаваў каманду ад вылету з Супэрлігі. У студзені 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[13] і пачаў разам з камандай рыхтавацца да новага сэзону. У 2022 годзе нярэдка зьяўляўся на полі, у тым ліку ў стартавым складзе, стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі абаронцы. У сэзоне 2023 году замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронцы «Шахцёра».
У ліпені 2023 году пакінуў салігорскі клуб і пагадніўся з казаскім «Таболам» тэрмінам да сканчэньня 2024 году[14]. Пакінуў клюб у студзені 2024 году[15], пасьля чаго ўжо ў лютым быў прадстаўлены як гулец саратаўскага «Сокалу»[16].
«Шахцёр»:
«Табол»:
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 |
Баранавічы | 2016 | Першая ліга | 13 | 4 |
Граніт | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 | |
2017 | Першая ліга | 30 | 12 | |
Нёман | 2018 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 |