Павал Латушка лац. Pavał Łatuška | |
![]() | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Францыі | |
---|---|
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Наступнік: | Ігар Фісэнка |
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЭСКА | |
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Аляксандар Паўлоўскі |
Наступнік: | Ігар Фісэнка |
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь | |
4 чэрвеня 2009 — 16 лістапада 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Уладзімер Матвяйчук |
Наступнік: | Барыс Сьвятлоў |
Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы | |
6 сьнежня 2002 — 31 кастрычніка 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Мікалай Крэчка |
Наступнік: | Віктар Гайсёнак |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 лютага 1973 (52 гады) Менск, Беларуская ССР, СССР |
Сужэнец: | 1) Натальля Латушка[1] (разьвёўся), 2) Аляксандра Латушка (з 2014 г.)[2] |
Дзеці: | дачка Яна |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Павал Паўлавіч Латушка (нар. 10 лютага 1973; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат, амбасадар Беларусі ў Францыі (2012—2019). Працаваў міністрам культуры Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 2009 году па лістапад 2012[3] году.
У 1990 вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля першага курсу перавёўся на юрыдычны факультэт, які скончыў у 1995. Завочна ў 1996 скончыў Менскі лінгвістычны ўнівэрсытэт. Вывучыў польскую й анґельскую мовы. За часам студэнцтва стаў сябрам Таварыства беларускае мовы[4].
У замежнай службе з 1995 году. Працаваў аташэ Дагаворна-прававога ўпраўленьня Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь (1995—1996), віцэ-консулам Генэральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку (1999—2000). У 2000 выконваў абавязкі кіраўніка гэтага Генэральнага консульства. Затым вярнуўся ў Менск, у 2000—2002 гадох быў прэс-сакратаром Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
Са сьнежня 2002 — Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча замест зьнятага з пасады Мікалая Крэчкі. Стаў наймаладзейшым у гісторыі беларускім амбасадарам[5][6]. Адстаўлены быў 31 кастрычніка 2008 году[7].
4 чэрвеня 2009 году прызначаны міністрам культуры Рэспублікі Беларусь[8]. На пасадзе міністра перавёў справаводзтва ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на беларускую мову[9].
16 лістапада 2012 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Францыі й па сумяшчальнасьці пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЭСКО[10]. 20 траўня 2013 году стаў дадаткова прызначаным амбасадарам у Гішпаніі й Партугаліі па сумяшчальнасьці[11], 15 сьнежня 2016 году — амбасадарам у Манака па сумяшчальніцтве[12]. У 2008 годзе ўзнагароджаны ордэнам Марыі Магдаліны (II ступені) Польскае Праваслаўнае Царквы[13]. Адстаўлены 15 студзеня 2019[14].
6 сакавіка 2023 году ў Менскім гарадскім судзе Латушку завочна прызначылі 18 гадоў калёніі[15].
У 1-ым шлюбе[1] ёсьць дачка — Я́на[16].
На пачатку 2014 г. у Парыжы (Францыя) пабраўся 2-ім шлюбам. Выхоўваў старэйшую дачку ад 1-га шлюба й малодшага сына[2].