Павал Рыбак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1983[1] (41 год) | |
Рост | 188 см[2] | |
Вага | 83 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца, паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001 | Тарпэда Менск | 9 (0) |
2002—2006 | СКВІЧ | 57 (3) |
2003 | → Ліда | 7 (0) |
2004 | → Смаргонь | 14 (2) |
2007—2008 | Гомель | 41 (2) |
2009—2010 | Менск | 51 (1) |
2011—2014 | Нёман Горадня | 111 (3) |
2015—2019 | Шахцёр Салігорск | 127 (12) |
2020 | Іслач | 14 (1) |
2021 | БАТЭ | 20 (1) |
Зборныя | ||
2001 | Беларусь (да 19)[d] | 1 (0) |
Па́вал Рыба́к (нар. 11 верасьня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Пачаў займацца футболам у Горадні, але потым апынуўся ў Менску. Гуляў за розныя клюбы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гарадзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам, зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца. Улетку 2014 году, пасьля зыходу з клюбу Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.
У сьнежні 2014 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 году падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сэзоне 2016 году дапамог камандзе выйграць срэбраныя мэдалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У сьнежні 2016 году яшчэ на адзін сэзон падоўжыў пагадненьне з «Шахцёрам»[5]. У сэзоне 2017 году стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сэзон[6]. У студзені 2018 году зьявілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павал застаўся ў клюбе, але толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сэзоне 2018 году быў гульцом стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сытуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў праз траўму і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.
У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 году стаў гульцом «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з траўня па верасень не гуляў праз траўму, а пасьля вярнуўся ў склад. У студзені 2021 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе каманды, з чэрвеня пачаў радзей зьяўляцца на полі. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[10] і завяршыў прафэсійную кар’еру.
Пасьля завяршэньня кар’еры пачаў працаваць трэнэрам у акадэміі менскага «Дынама». У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[11].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 25 | 2 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 24 | 2 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 27 | 4 |